Main Content

Представляем вашему вниманию медаль победителям и призерам “ЧРБ по легкой атлетике среди ветеранов” 2018!
Регистрация здесь.

Жадаеце стаць уладальнікам адного з самых арыгінальных медалёў гэтага бегавога сезону? Тады паспяшайцеся зарэгістравацца на Навагодні Прабег, які адбудзецца ў Гродне 17 снежня. Колькасць удзельнікаў абмежавана!
Зарэгістравацца можна тут!

Бегавы сезон падыходзіць да заканчэння, у сувязі з чым мы вырашылі правесці серыю апытанняў, каб выявіць лепшыя забегі 2017 года. Першы з іх будзе прысвечаны забегам на доўгія дыстанцыі.
Галасаванне праходзіць у нашай групе УКантакце: vk.com/by42195
Спадзяемся на вашу актыўнасць! Удзельнічайце ў апытанні, дзяліцеся запісам з сябрамі і 08 лістапада мы аб’явім пераможца ў намінацыі.
Просьба аддаваць голас толькі за мерапрыемствы, у якіх вы рэальна бралі ўдзел.

Як мы і абяцалі, у наступным годзе на Гарадзенскай Вандроўке вас будзе чакаць шмат прыемных сюрпрызаў. Першым з іх мы ўжо гатовыя падзяліцца!
Удзельнікі, якія прыедуць да нас за дзень да старту, атрымаюць свае стартавыя пакеты ў Новым Замку горада Гродна. Гэта месца літаральна прасякнута гісторыяй. У яго сценах у 1793 годзе было падпісана гістарычнае пагадненне аб падзеле Рэчы Паспалітай.
Да сустрэчы ў замку!

Па спасылцы можна азнаёміцца з онлайн вынікамі Магілёўскага Мебелаин Марафона 2017. Звяртаем Вашу ўвагу, што ў пратаколе на дыстанцыі 4 км размешчаны ТОЛЬКІ вынікі удзельнікаў з чыпам.
Афіцыйныя вынікі пераможцаў і прызёраў выглядаюць наступным чынам:
| № п\п | Прозвішча, імя | Каманда, вобласць | Вынік |
| 1 | Удодов Руслан | Могилев, Belarus | 12:21 |
| 2 | Санько Александр | Минск, Belarus | 12:36 |
| 3 | Подольский Даниил | Могилев, Belarus | 12:52 |
| № п\п | Прозвішча, імя | Каманда, вобласць | Вынік |
| 1 | Иванова Илона | Могилев, Belarus | 14:05 |
| 2 | Молчанова Наталья | Могилев, Belarus | 15:10 |
| 3 | Родькина Анастасия | Могилев, Belarus | 15:18 |
Паважаныя ўдзельнікі! Канчатковыя онлайн вынікі забегу STRONGMANRUN -2017- здесь!









