Main Content
Навагоднія святы ўжо на носе, а гэта значыць, што прыйшоў час планаваць свой бегавы каляндар на 2019 г..
02 чэрвеня ў Гродне адбудзецца трэцяя “Гарадзенская Вандроўка”. Прапануем вам вылучыць тоўстым гэтую дату і прыехаць на гістарычны забег. Абавязкова бярыце з сабой сяброў і вашых блізкіх.
Рэгістрацыя на забег ўжо адкрыта і да навагодняга бою курантаў кошт удзелу складзе 25 BYN. За гэтыя грошы вы атрымаеце магчымасць прабегчы па адным з самых прыгожых маршрутаў краіны, бясплатную экскурсію па Гародні з гідам, запрашэнне на паста-паці, футболку з лагатыпам прабегу, унікальную медаль, і кучу станоўчых эмоцый.
Далучайцеся да нас прама зараз!