Main Content

Ласіная сцежка

Рэгламент


Бег па бездарожжу і крос-кантры велагонка «Ласіная сцежка»
Trail running and crosscountry Bike race "ElkPath"

 

  1. Мэты і задачы
  • прапаганда фізічнай культуры і спорту сярод насельніцтва і ўцягванне іх у рэгулярныя
  • заняткі спортам;
  • умацаванне здароўя і павышэнне фізічнай падрыхтоўкі;
  • вызначэнне мацнейшых спартсменаў;
  1. Дата і месца правядзення.

Спаборніцтвы адбудуцца 23 ліпеня 2022 года ў Полацкім раёне недалёка ад в. Лагуны.
Каардынаты паркоўкі: 55.641546, 28.585774
Далей да месца старту па схеме пешшу.
Інфармацыйная падтрымка спаборніцтваў http://elkpath.by/ @elpath.by

  1. Арганізатары і галоўная судзейская брыгада

Аддзел спорту і турызму Полацкага раённага выканаўчага камітэта
Беларуская федэрацыя арыентавання
ІП Аўтушка Дзяніс Уладзіміравіч
Галоўны суддзя: Навічэнка Антон Уладзіміравіч +375 33 6791705
Намеснік гл. суддзі: Вагін Андрэй Уладзіміравіч +375 33 3591702

  1. Праграма спаборніцтваў

40 км (Elite Bike), 20 км (Age Bike), 10 км (Open Bike), 10 км (Kids Bike) 20 км (Elite Trail), 10 км (Age Trail), 5 км (Open Trail), 2 км (Youth Trail), 1 км (Kids Trail), 150 м (Baby Trail).

10:30 - 13:30 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў
11:00 Адкрыццё спаборніцтваў
11.15 Старт Baby Trail на дыстанцыі 150 м (0-6 гадоў)
11:30 Старт Kids Trail на дыстанцыі 1 км (7-9 гадоў)
11:50 Старт Youth Trail на дыстанцыі 2 км (10 - 15 гадоў)
12.30 Закрыццё дзіцячых трас Trail
13:00 Старт Elite Bike на дыстанцыі 40 км
13:15 Старт Age Bike на дыстанцыі 20 км
13:30 Старт Open Bike, Kids Bike на дыстанцыі 10 км
13:45 Старт Elite Trail на дыстанцыі 20 км
14:00 Старт Age Trail на дыстанцыі 10 км
14:15 Старт Open Trail на дыстанцыі 5 км
16:00 Закрыццё ўваходу на 2 круг Elite Bike дыстанцыі 40 км
16:15 Закрыццё ўваходу на 2 круг Elite Trail дыстанцыі 20 км
16:45 Закрыццё трас Bike 40, 20, 10 км
17:15 Закрыццё трас Trail 20, 10, 5 км
16:00 – 17:30 Узнагароджванне і закрыццё спаборніцтваў.

 

  1. Удзельнікі спаборніцтваў

Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 18 гадоў і асобы, якія не маюць супрацьпаказання да фізічных нагрузак. Удзельнікі нясуць персанальную адказнасць за стан свайго здароўя, аб чым пры рэгістрацыі ў дзень старту даюць распіску арганізатарам спаборніцтваў. Удзельнік, які не даў распіску, да ўдзелу ў спаборніцтвах не дапускаецца.

Мужчыны і жанчыны спаборнічаюць асобна.

Удзельнік пры рэгістрацыі на сайце спаборніцтваў асабіста выбірае, у якім заездзе ці забегу ён удзельнічае:

  • Elite Bike - Мужчыны / Жанчыны (18+)
  • Age Bike
    • Возрастная группа – Мужчыны / Жанчыны (18-39)
    • Возрастная группа – Мужчыны / Жанчыны (40+)
  • Open Bike – Мужчыны / Жанчыны (14+)
  • Elite Trail - Мужчыны / Жанчыны (18+)
  • Age Trail
    • Возрастная группа – Мужчыны / Жанчыны (18-39)
    • Возрастная группа – Мужчыны / Жанчыны (40+)
  • Open Trail – Мужчыны / Жанчыны (16+)

Для рэгістрацыі ў цэнтры спаборніцтваў удзельніку неабходна прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, правы кіроўцы, студэнцкі білет, пасведчанне аб нараджэнні, пенсіённае пасведчанне).

 

 

Дзіцячы заезд

  • Kids Bike
  • Хлопчыкi / Дзяўчынкі (10-15)

 

Дзіцячыя забегі

  • Baby, Kids, Youth Trail
    • Хлопчыкі / Дзяўчынкі (0-6)
    • Хлопчыкі / Дзяўчынкі (7-9)
    • Хлопчыкі / Дзяўчынкі (10-15)

Бацькі могуць суправаджаць сваіх дзяцей у праходжанні трасы. Дзяцей узростам да 6 гадоў павінны суправаджаць дарослыя. Пры рэгістрацыі адзін з бацькоў павінен падаць:

  • Дакумент, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў і дакумент які сведчыць асобу дзіцяці.
  • Распіску аб персанальнай адказнасці аднаго з бацькоў за стан здароўя дзіцяці (будзе выдавацца на месцы старту).
  1. Умовы правядзення спаборніцтваў

Кожнаму ўдзельніку будзе прысвоены нумар з электронным чыпам. Нумар павінен быць замацаваны на грудзях, стырне ровара ўдзельніка такім чынам, каб ён быў бачны суддзям на працягу ўсёй дыстанцыі.

Старт і фініш кожнага ўдзельніка будзе фіксавацца электроннай сістэмай хронаметражу, і дублявацца на відэакамеру. Праходжанне ўдзельнікам дыстанцыі будзе кантралявацца суддзямі.

Час старту і спіс удзельнікаў будуць на сайце спаборніцтваў http://elkpath.by/ а таксама размешчаны на стэндзе інфармацыі ў цэнтры спаборніцтваў. Длина дистанции в группе Elite Bike составляет 40 км (2 круга по 20 км).

Даўжыня дыстанцыі ў групе Elite Bike складае 40 км (2 круга па 20 км).
Даўжыня дыстанцыі ў групе Age Bike - 20 км (1 круг).
Даўжыня дыстанцыі ў Open Bike групе - 10 км (1 круг).
Даўжыня дыстанцыі ў Kids Bike групе - 10 км (1 круг).
Даўжыня дыстанцыі ў групе Elite Trail складае 20 км (2 круга па 10 км).
Даўжыня дыстанцыі ў групе Age Trail - 10 км (1 круг).
Даўжыня дыстанцыі ў Open Trail групе - 5 км (1 круг).
Даўжыня дыстанцыі ў Youth Trail узросту 10-15 гадоў - 2 км (2 круга)
Даўжыня дыстанцыі ў Kids Trail узросту 7-9 гадоў – 1 км (1 круг)
Даўжыня дыстанцыі ў Baby Trail узросту 0-6 гадоў - 150 м (1 круг)

Пераможцы і прызёры вызначаюцца па найменшым часе, затрачаным на дыстанцыі.

  1. Харчаванне на дыстанцыі

Наших спартоўцаў будзе акрыляць Red Bull

На дыстанцыі Bike (40, 20 км) і Trail (20, 10 км) будуць знаходзіцца пункты харчавання (садавіна, вада, ізатонік).

Bike:

40 км - 6 пунктаў з пітной вадой, 2 пункты харчавання.
20 км - 3 пункты з пітной вадой, 1 пункт харчавання.
10 км - 1 пункт з пітной вадой.

Trail:

20 км - 4 пункты з пітной вадой, 2 пункты харчавання.
10 км - 2 пункты з пітной вадой, 1 пункт харчавання.
5 км - 1 пункта з пітной вадой.

  1. Выдаткі на правядзенне спаборніцтваў

Рэклама мерапрыемства, разметка дыстанцыі, аплата харчавання суддзяў, хранаметраж, канцылярскія выдаткі і прызавы фонд фарміруецца са стартавага ўзносу і спонсарскай дапамогі арганізацый. Усе выдаткі па ўдзеле ў спаборніцтвах нясуць самі ўдзельнікі ці камандзіруючыя арганізацыі.

  1. Узнагароджанне

Усе ўдзельнікі спаборніцтваў на фінішы атрымліваюць медаль фінішэра.
Elite Bike, Elite Trail - пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі і грашовымі прызамі.
Age Bike, Age Trail - пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі і прызамі ад партнёраў.
Kids Trail, Youth Trail, Kids Bike - пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі.
Baby Trail - усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца падарункамі на фінішы.

  1. Рэгістрацыя ўдзельнікаў і аплата стартавага ўзносу

Падаць заяўку і аплаціць стартавы ўзнос можна ў раздзеле РЭГІСТРАЦЫЯ

Кожны ўдзельнік пры рэгістрацыі атрымлівае стартавы пакет, у які ўваходзіць:

  • памятны медаль фінішэра;
  • стартавы нумар з чыпам хронаметражу і шпількамі;
  • буклет з неабходнай інфармацыяй аб страце;
  • спонсарскія падарункі;
  • анлайн вынікі;
  • пункт харчавання: садавіна, ізатонік, прысмакі (Bike 40, 20 км, Trail 20, 10 км);
  • пітная вада на фінішы;
  • пераапранальні;
  • туалет;
  • першая медычная дапамога.

Памеры стартавых узносаў за чалавека ў залежнасці ад пазіцыі ў дзень рэгістрацыі:

Elite Bike (40 км)

  • для першых 20 рэгістрацый - 27 руб.
  • для 21-50 рэгістрацый - 32 руб.
  • для 51-80 рэгістрацый - 37 руб.
  • для 81 і далей рэгістрацый - 42 руб.

Age Bike (20 км)

  • для першых 20 рэгістрацый - 27 руб.
  • для 21-100 рэгістрацый - 32 руб.
  • для 101 і далей рэгістрацый - 37 руб.

Open Bike (10 км)

  • для первых 20 регистраций – 27 руб.
  • для 21-70 регистраций – 32 руб.
  • для 71 и далее регистраций – 37 руб.

Kids Bike (10 км)

 

  • для першых 20 рэгістрацый - 18 руб.
  • для 16-30 рэгістрацый - 22 руб.
  • для 31 і далей рэгістрацый - 27 руб.

 

Elite Trail (20 км)

  • для першых 20 рэгістрацый - 27 руб.
  • для 21-50 рэгістрацый - 32 руб.
  • для 51-80 рэгістрацый - 37 руб.
  • для 81 і далей рэгістрацый - 42 руб.

Age Trail (10 км)

  • для першых 20 рэгістрацый - 27 руб.
  • для 21-100 рэгістрацый - 32 руб.
  • для 101 і далей рэгістрацый - 37 руб.

Open Trail (5 км)

  • для першых 20 рэгістрацый - 27 руб.
  • для 21-70 рэгістрацый - 32 руб.
  • для 71 і далей рэгістрацый - 37 руб.

Kids, Youth Trail (7-9 гадоў 1 км, 10-15 гадоў 2 км)

  • для першых 20 рэгістрацый - 18 руб.
  • для 16-30 рэгістрацый - 22 руб.
  • для 31 і далей рэгістрацый - 27 руб.

Baby Trail (0-6 гадоў 150 м)

  • бясплатна.

Апошні дзень падачы заяўкі і аплаты стартавага ўзносу 18.07.2021 (пры наяўнасці месцаў).
Змяненні ў заяўках прымаюцца па 10.07.2022 (замена на іншага ўдзельніка).
Колькасць месцаў у кожнай групе абмежавана!
У выпадку няяўкі - аплата за стартавы ўзнос вяртацца не будзе.
Ёсць таксама магчымасць зарэгістравацца ў дзень спаборніцтваў (пры наяўнасці месцаў), +50% да крайняга кошту заяўкі. Удзельнікам, якія зарэгістраваліся ў дзень спаборніцтваў, падарункі фінішэра будуць дасланы па пошце.

11. Бяспека

Удзельнікі Bike груп павінны быць з зашпіленымі шлемамі падчас перамяшчэння на ровары.

На арэне спаборніцтваў будзе знаходзіцца хуткая медычная дапамога, МНС, міліцыя. На дыстанцыі будуць знаходзіцца суддзі. Строга забараняецца зрываць і маскіраваць маркіроўку. У выпадку пагрозы жыццю і здароўю асабіста ўдзельніку або камусьці іншаму, удзельнік абавязаны неадкладна паведаміць аб гэтым суддзі, заставацца на месцы да прыбыцця першай медычнай дапамогі.

Удзельнік на дыстанцыі Elite Bike 40 км і Elite Trail 20 км павінен пераадолець першы круг (20 км, 10 км) не болей чым за 2 гадзіны 30 хвілін. Удзельнікі, якія не ўклаліся ў ліміт першага круга, не дапускаюцца да выхаду на другі круг.

Кожны ўдзельнік нясе асабістую адказнасць за праходжанне трасы, дазваляецца выкарыстанне GPS прылад, асабістых картаграфічных матэрыялаў, компаса і іншых сродкаў навігацыі. Загадзя ў раздзеле трасы будзе размешчаны GPS трэк трас, якія пры неабходнасці можна спампаваць.

Усім удзельнікам пры пераадольванні дыстанцыі рэкамендуецца мець пры сабе сродак мабільнай сувязі.

12. Экспа

На арэне спаборніцтваў будзе прадугледжаны гандаль грамадскага харчавання, а таксама будзе прадстаўлена прадукцыя нашых партнёраў.

  1. Парадак падачы пратэстаў і іх разгляд

Удзельнік можа апратэставаць вынік спаборніцтваў у выпадку парушэння правілаў спаборніцтваў або судзейскіх памылак, якія прывялі да істотных зменаў у асабістых выніках, а таксама ў выпадку няправільнага допуску ўдзельніка да гэтых спаборніцтваў.

У гэтым выпадку не пазней, чым за 30 хвілін да пачатку ўзнагароджвання, падаецца пісьмовы пратэст з указаннем пунктаў правіл, якія былі парушаны, на імя Галоўнага суддзі.

Пратэсты разглядаюцца Галоўным суддзёй спаборніцтваў і яго намеснікам. Несвоечасова пададзеныя пратэсты не разглядаюцца.

14. Фотаздымка, відэаздымка

Пад час правядзення мерапрыемства будзе працаваць фота і відэа аператар.
Фатаздымкі і відэа будуць размешчаны на нашым сайце ў раздзеле МЕДЫЯ.

15. Хранаметраж

На спаборніцтвах выкарыстоўваецца сістэма электроннага хронаметражу. Стартавы нумар, які ўдзельнік атрымаў у стартавым пакеце, павінен быць надзейна замацаваны на грудзях. Чып электроннай адзнакі, які прымацаваны да нумара нельга змінаць, гэта можа прывесці да выхаду яго са строю.

  1. Транспарт

Прыехаць да месца старту можна:

  • Асабістым транспартам.
  • Сумесна са спадарожнікамі. Шукайце адзін аднаго ў суполцы http://vk.com/elkpath
  • Маршрутным таксі з Мінска да прыпынку (http://naminsk.by http://npm.by)
  • Аўтобусам «328» Наваполацк-Азіно (Наваполацк – Кацельна).
  • Аўтобусам «285» Полацк-Клясціцы-Расоны (Аўтавакзал Полацк – Аўтастанцыя «Расоны»).
  • Аўтобусам «292» Полацак-Боркі (Аўтавакзал Полацак – Боркі).

Таксама прадугледжаны трансфер да арэны спаборніцтваў і назад, пра гэта можна даведацца падрабязней у раздзеле ТРАНСФЕР на нашым сайце.

Ад чыгуначнага вакзала г. Полацка 55°29'28.8"N 28°46'55.2"E будзе арганізаваны трансфэр да арэны спаборніцтваў і назад, прадугледжаны прычэп для ровараў.

  • Ад'езд экіпажаў ад чугуначнага вакзала ў 9:45; 10:45; 11:45.
  • Ад'езд назад 15 хвілін пасля ўзнагароджвання пераможцаў.

Кошт паслугі 10 р. з чалавека. Аплата ажыцяўляецца падчас рэгістрацыі на спаборніцтвы.

  1. Дзіцячы садок

У цэнтры паборніцтваўпрадугледжаныдзіцячы садок.Дзе вы можаце пакінуць сваё дзіця на час свайго заебга. Дзіцячы садок будзе працаваць на працягу ўсяго мерапрыемства.

  1. Партнёры

Калі ваша арганізацыя хоча рэкламаваць сябе на нашым мерапрыемстве, неабходна звярнуцца па тэлефоне +375 33 6791705 ці напісаць нам на электронную пошту elg@list.ru

ДАДЗЕНЫ РЭГЛАМЕНТ З'ЯЎЛЯЕЦЦА АФІЦЫЙНЫМ ЗАПРАШЭННЕМ НА СПАБОРНІЦТВЫ.