Ласіная сцежка этап Наваполацк
Рэгламент
Бег па бездарожжы, крос-кантры велагонка «Ласіная сцежка этап Наваполацк» Trail running, cross country Bike race “Elk Path stage Navapolatsk”
- Мэты і задачы
прапаганда фізічнай культуры і спорту сярод насельніцтва і прыцягненне да рэгулярных заняткаў спортам;
умацаванне здароўя і павышэнне фізічнай падрыхтоўкі;
вызначэнне мацнейшых спартсменаў;
- Дата і месца правядзення.
Спаборніцтвы адбудуцца 23 верасня 2023 года г. Наваполацк, Баравуха 1, Вучылішча алімпійскага рэзерву (ВАР).
Каардынаты арэны спаборніцтваў: 55.5928, 28.6153
Інфармацыйная падтрымка спаборніцтваў http://elkpath.by/ @elkpath.by
- Арганізатары і галоўная судзейская брыгада
Аддзел спорту і турызму Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта
ГСА «Беларуская федэрацыя арыентавання»
ІП Навiчэнка Антон Уладзiмiравiч
Галоўны суддзя: Навічэнка Антон Уладзіміравіч +375 33 6791705
Намеснік гл. суддзі: Вагін Андрэй Уладзіміравіч +375 33 3591702
- Праграма спаборніцтваў
22 км (Elite Trail), 11 км (Short Trail), 6 км (Open Trail), 3 км (Youth Trail), 1,5 км (Kids Trail), 300 м (Baby Trail), 70 км (Elite Bike), 35 км (Short Bike), 16 км (Open Bike), 16 км (Youth Bike), 8 км (Kids Bike).
10:00 — 12:30 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў
10:10 Адкрыццё спаборніцтваў
10:30 Старт Baby Trail на дыстанцыі 300 м
10:45 Старт Open Bike на дыстанцыi 16 км,
Youth Bike на дыстанцыi 16 км , Kids Bike на дыстанцыі 8 км
11:00 Старт Kids Trail на дыстанцыі 1,5 км
11:20 Старт Youth Trail на дыстанцыі 3 км
11.55 Закрыццё дзіцячых трас
12:10 Старт Elite Bike на дыстанцыі 70 км, Short Bike на дыстанцыі 35 км
12:25 Старт Elite Trail на дыстанцыі 22 км, Short Trail на дыстанцыі 11 км
12:40 Старт Open Trail на дыстанцыі 6 км
14:25 Закрыццё ўваходу на 2 круг Elite Trail дыстанцыі 22 км
15:10 Закрыццё ўваходу на 2 круг Elite Bike дыстанцыі 70 км
16:25 Закрыццё трас Trail 22, 11, 6 км
17:45 Закрыццё трас Bike 70, 35, 16 км
16:40 – 17:50 Узнагароджванне і закрыццё спаборніцтваў.
- Удзельнікі спаборніцтваў
Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 18 гадоў і асобы, якія не маюць супрацьпаказання да фізічных нагрузак. Удзельнікі нясуць персанальную адказнасць за стан свайго здароўя, аб чым пры рэгістрацыі ў дзень старту даюць распіску арганізатарам спаборніцтваў. Удзельнік, які не даў распіску, да ўдзелу ў спаборніцтвах не дапускаецца.
Мужчыны і жанчыны спаборнічаюць асобна.
Удзельнік пры рэгістрацыі на сайце спаборніцтваў асабіста выбірае, у якім заездзе ці забегу ён удзельнічае ў адпаведнасці са сваімі фізічнымі здольнасцямі і ўзростам:
23.09.2023
Elite | … — 2005 г.н. |
Short | … — 2007 г.н. |
Short 40+ | … — 1983 г.н. |
Open | … — 2009 г.н. |
Youth | 2009 — 2012 г.н. |
Kids | 2013 — 2016 г.н. |
Baby | 2017 — … г.н. |
Для рэгістрацыі ў цэнтры спаборніцтваў удзельніку неабходна прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, правы кіроўцы, студэнцкі білет, пасведчанне аб нараджэнні, пенсіённае пасведчанне).
Бацькі могуць суправаджаць сваіх дзяцей у праходжанні трасы. Дзяцей узростам да 6 гадоў, а так сама дзяцей у групах Kids Bike павінны суправаджаць дарослыя. Пры рэгістрацыі адзін з бацькоў павінен прад’явіць:
Дакумент, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў і дакумент які сведчыць асобу дзіцяці;
Распіску аб персанальнай адказнасці аднаго з бацькоў за стан здароўя дзіцяці (будзе выдавацца на месцы старту).
- Умовы правядзення спаборніцтваў
Кожнаму ўдзельніку будзе прысвоены нумар з электронным чыпам. Нумар павінен быць замацаваны на грудзях, стырне ровара ўдзельніка такім чынам, каб ён быў бачны суддзям на працягу ўсёй дыстанцыі.
Старт і фініш кожнага ўдзельніка будзе фіксавацца электроннай сістэмай хронаметражу, дублявацца на відэакамеру, а так сама фiксавацца ручным хранаметражом. Праходжанне ўдзельнікам дыстанцыі будзе кантралявацца суддзямі.
Час старту і спіс удзельнікаў будуць на сайце спаборніцтваў http://elkpath.by/ а таксама размешчаны на стэндзе інфармацыі ў цэнтры спаборніцтваў.
23.09.2023
Elite Trail — 22 км (2 круга па 11 км)
Short Trail — 11 км (1 круг)
Open Trail — 6 км (1 круг)
Youth Trail — 3 км (2 круга па 1.5 км)
Kids Trail — 1.5 км (1 круг)
Baby Trail — 300 м (1 круг)
Elite Bike — 70 км (2 круга па 35 км)
Short Bike — 35 км (1 круг)
Open Bike — 16 км (2 круга 8 км)
Youth Bike — 16 км (2 круг 8 км)
Kids Bike — 8 км (1 круг)
Пераможцы і прызёры вызначаюцца па найменшым часе, затрачаным на дыстанцыі.
- 7. Харчаванне на дыстанцыі
Нашых спартоўцаў будзе акрыляць Red Bull
На дыстанцыях будуць знаходзіцца пункты харчавання (садавіна, вада,
ізатонік, прысмакi), колькасць пунктаў харчавання будзе пазначана на схеме трас.
Trail:
22 км — 5 пунктаў з пітной вадой, 1 пункт харчавання.
11 км — 2 пункты з пітной вадой, 1 пункт харчавання.
6 км — 1 пункт з пітной вадой.
3 км – 1 пункт з пiтной вадой.
Bike:
70 км — 5 пунктаў з пітной вадой, 1 пункт харчавання.
35 км — 3 пункты з пітной вадой, 1 пункт харчавання.
16 км — 1 пункт з пітной вадой.
- 8. Выдаткі на правядзенне спаборніцтваў
Рэклама мерапрыемства, разметка дыстанцыі, аплата харчавання суддзяў, хранаметраж, канцылярскія выдаткі і прызавы фонд фарміруецца са стартавага ўзносу і спонсарскай дапамогі арганізацый. Медыцынскае забеспячэнне ажыццяўляецца за кошт сродкаў аддзела спорту і турызму Полацкага раённага выканаўчага камітэта Усе выдаткі па ўдзеле ў спаборніцтвах нясуць самі ўдзельнікі ці камандзіруючыя арганізацыі.
- Узнагароджанне
Усе ўдзельнікі спаборніцтваў на фінішы атрымліваюць медаль фінішэра.
Elite Trail, Elite Bike — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі і прызамі ад партнёраў .
Short Trail, Short Bike — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі і прызамі ад партнёраў.
Kids Trail, Youth Trail, Youth Bike, Kids Bike — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі і прызамі ад партнёраў.
Open Trail, Open Bike — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі.
Baby Trail — усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца падарункамі на фінішы.
- Рэгістрацыя ўдзельнікаў і аплата стартавага ўзносу
Падаць заяўку і аплаціць стартавы ўнёсак можна ў раздзеле КРАМА Ласінай сцежкі
Кожны ўдзельнік пры рэгістрацыі атрымлівае стартавы пакет, у які ўваходзіць:
памятны медаль фінішэра;
стартавы нумар з чыпам хронаметражу і шпількамі;
буклет з неабходнай інфармацыяй аб старце;
спонсарскія падарункі;
анлайн вынікі;
пункт харчавання: садавіна, ізатонік, прысмакі;
пітная вада на фінішы;
пераапранальні;
туалет;
першая медычная дапамога.
Памеры стартавых узносаў за чалавека ў залежнасці ад даты рэгістрацыі.
Стартавыя слоты | па 27.08.2023 | з 28 .09 па 10.09.2023 | з 10.09 па 18.09.2023 |
Elite Trail (22 км) | 50 | 55 | 60 |
Short Trail (11 км) | 40 | 45 | 50 |
Open Trail (6 км) | 35 | 45 | 50 |
Youth Trail (3 км) | 25 | 25 | 25 |
Kids Trail (1.5 км) | 25 | 25 | 25 |
Baby Trail (300 м) | Бясплатна | ||
Elite Bike (70 км) | 60 | 65 | 70 |
Short Bike (35 км) | 55 | 60 | 65 |
Open Bike (16 км) | 40 | 45 | 50 |
Youth Bike (16 км) | 30 | 30 | 30 |
Kids Bike (8 км) | 25 | 25 | 25 |
Апошні дзень падачы заяўкі і аплаты стартавага ўзносу 18.09.2022
Змяненні ў заяўках прымаюцца па 19.09.2022 (замена на іншага ўдзельніка).
Колькасць месцаў у кожнай групе абмежавана!
У выпадку няяўкі — аплата за стартавы ўзнос вяртацца не будзе.
Ёсць таксама магчымасць зарэгістравацца ў дзень спаборніцтваў (пры наяўнасці месцаў), +50% да крайняга кошту заяўкі. Падарункі фінішэра будуць дасланыя па пошце.
- Бяспека
Удзельнікі Bike груп павінны быць з зашпіленымі шлемамі падчас перамяшчэння на ровары.
Удзел у заездах на роварах з электрычным прывадам або іншымі маторамі забаронены ў мэтах пэрсанальнай бяспекі і бяспекі іншых удзельнікаў на трасе.
На арэне спаборніцтваў будзе знаходзіцца хуткая медычная дапамога. На дыстанцыі будуць знаходзіцца суддзі. На вадзе будзе дзяжурыць каманда ратавальнікаў. Строга забараняецца зрываць і маскіраваць маркіроўку. У выпадку пагрозы жыццю і здароўю асабіста ўдзельніку або камусьці іншаму, удзельнік абавязаны неадкладна паведаміць аб гэтым суддзі, заставацца на месцы да прыбыцця першай медычнай дапамогі.
Удзельнік на дыстанцыі Elite Bike 70 км і Elite Trail 22 км павінен пераадолець першы круг (35 км, 11 км) не болей чым за 3 гадзіны. Удзельнікі, якія не ўклаліся ў ліміт першага круга, не дапускаюцца да выхаду на другі круг.
Кожны ўдзельнік нясе асабістую адказнасць за праходжанне трасы, дазваляецца выкарыстанне GPS прылад, асабістых картаграфічных матэрыялаў, компаса і іншых сродкаў навігацыі. Загадзя ў раздзеле трасы будзе размешчаны GPS трэк трас, якія пры неабходнасці можна спампаваць.
Удзельнік на дыстанцыі Elite Bike 70 км і Elite Trail 22 км павінен пераадолець першы круг (35 км, 11 км) не болей чым за 3 гадзіны. Удзельнікі, якія не ўклаліся ў ліміт першага круга, не дапускаюцца да выхаду на другі круг.
- Экспа
На арэне спаборніцтваў будзе прадугледжаны гандаль грамадскага харчавання, а таксама будзе прадстаўлена прадукцыя нашых партнёраў.
- Парадак падачы пратэстаў і іх разгляд
Удзельнік можа апратэставаць вынік спаборніцтваў у выпадку парушэння правілаў спаборніцтваў або судзейскіх памылак, якія прывялі да істотных зменаў у асабістых выніках, а таксама ў выпадку няправільнага допуску ўдзельніка да гэтых спаборніцтваў.
У гэтым выпадку не пазней, чым за 30 хвілін да пачатку ўзнагароджвання, падаецца пісьмовы пратэст з указаннем пунктаў правіл, якія былі парушаны, на імя Галоўнага суддзі.
Пратэсты разглядаюцца Галоўным суддзёй спаборніцтваў і яго намеснікам. Несвоечасова пададзеныя пратэсты не разглядаюцца.
- Фотаздымка, відэаздымка
Пад час правядзення мерапрыемства будзе працаваць фота і відэа аператар.
Удзельнічая ў нашых спаборніцтвах, вы згаджаецеся на выкарыстоўванне вашых фота ў мэтах рэкламы.
Фатаздымкі і відэа будуць размешчаны на нашым сайце ў раздзеле МЕДЫЯ.
- Хранаметраж
На спаборніцтвах выкарыстоўваецца сістэма электроннага хронаметражу. Стартавы нумар, які ўдзельнік атрымаў у стартавым пакеце, павінен быць надзейна замацаваны на грудзях або рулi ровара, руке. Чып электроннай адзнакі, які прымацаваны да нумара нельга змінаць, гэта можа прывесці да выхаду яго са строю.
- Транспарт
Прыехаць да месца старту можна:
Асабістым транспартам;
Сумесна са спадарожнікамі. Шукайце адзін аднаго ў суполцы @elkpath telegram;
Таксама прадугледжаны трансфер да арэны спаборніцтваў і назад, кошт паездкі ў адзін бок 10 BYN. Падрабязней у раздзеле ТРАНСФЭР;
Аўтобусам «6» Наваполацк-Баравуха 1 (Наваполацк – ВАР).
- Гасцініца ВАР, намётавы лагер
У цэнтры спаборніцтваў ёсць магчымасць замовіць начлег у Вучылішчы алімпійскага рэзерву.
1 — 9-ці месны
1 — 6-ці месны
1 — 4-х месны
2 — 3-х месны
2 — 2-х месны
+375 214 515764 Таццяна Міхайлаўна. Кошт 19 BYN.
Таксама можна усталяваць свае намёты ў кэмпінгу. 3 BYN за адно месца.
- Дзіцячы садок
У цэнтры спаборніцтваў прадугледжаны дзіцячы садок, узрост дзетак з 3 гадоў. Час працы дзіцячага сада 23.09.2023 з 10.00 па 18.00.
- Рэклама
Калі ваша арганізацыя хоча рэкламаваць сябе на нашым мерапрыемстве, неабходна звярнуцца па тэлефоне +375 33 6791705 ці напісаць нам на электронную пошту elg@list.ru
ДАДЗЕНЫ РЭГЛАМЕНТ З’ЯЎЛЯЕЦЦА АФІЦЫЙНЫМ ЗАПРАШЭННЕМ НА СПАБОРНІЦТВЫ.
Comments