Main Content

Гродзенская бегавая ліга

Кожны год Гродна імкнецца радаваць аматараў бегу высокім узроўнем спаборніцтваў, правядзеннем новых забегаў, цікавымі тэхнічнымі і арганізацыйнымі рашэннямі. 2018 год не стане выключэннем. Упраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама і Першая таймінг Кампанія прынялі рашэнне аб стварэнні новага для нашай краіны праекта «Гродзенскай бегавой лігі», у якой змогуць прыняць удзел усе жадаючыя.

Галоўная ўмова лігі – удзел мінімум у трох забегах серыі. У залік «Гродзенскай бегавой лігі» уваходзяць наступныя спаборніцтвы:
1. Спаборніцтвы ў гадзінным бегу “Гродзенская вясна» – 2018/03/10
2. Гарадзенская Вандроўка – 2018/05/27
3. Паўмарафон “Аўгустоўскі канал” – 2018/06/24
4. Марафон Дружбы “Гродна-Друскінінкай” – 2018/07/15
5. Гродзенская начная дзясятка – 2018/08/04
6. Grodno Run – 2018/10/06
7. Навагодні мінімарафон – 2018/12/22

У канцы года ўдзельнікі якія набралі найбольшую суму ачкоў будуць узнагароджаны грашовымі прызамі і вызваленыя ад стартавых узносаў на забегі Лігі у 2019 г.

Сачыце за навінамі і рэгіструйцеся на забегі «Гродзенскай бегавой лігі» на сайце 42195.by

Фота: Ігар Ремзік, TUT.BY

Garmin – тэхнічны партнёр Гарадзенскай Вандроўкі

Новы год трэба пачынаць з добрых навін! Таму мы жадаем прадставіць Вам тэхнічнага партнёра Гарадзенскай Вандроўкі – кампанію Garmin. Вядомы вытворца спартыўных гадзіннікаў, трэкераў і пульсометраў падрыхтаваў для Вас прызы. Таксама ўсе ўдзельнікі нашага забегу атрымаюць магчымасць набыць тавары Garmin па спецыяльных цэнах.

Рэгістрацыяна VOLATFEST- 2018 распачнецца 1лютага!

VOLATMAN – 2018 (1.9 км плаванне – 90 км велагонка – 21 км бег) пройдзе ў Мінску 8-га ліпеня 2018 года.Рэгістрацыя на ўседыстанцыіраспацнецца на сайцеwww.42195.by1 лютага і будзедоўжыцца да 31 мая 2018 года. Лімітудзельнікаў на дыстанцыі 1.9-90-21 – 200 чалавек. У праграмефестывалюправядзенне этапа Кубка Балтыі на дыстанцыях:

  • 200 м плаванне-5 км велагонка-1км бег (ліміт 150 чалавек)
  • 600 м плаванне-15 км велагонка-3 км бег (ліміт 150 чалавек)

Мы запрашаемусіхаматараўтрыятлонулюбогаўзросту і ўзроўняпадрыхтоўкіпрыняцьудзел у адкрытыхстартах на спрынтарскіхдыстанцыях.

УпершынюVolatman-1.9-90-21 будзеправедзены ў межахгорадаМінскаса стартам плавальнага этапа побач з аквапаркам «Лябяжы».

Чакаемусіхаматараўтрыятлону на сапраўднаесвята!

Прыміцеўдзел у спаборнiцтвахальбопадтрымайце родных і сяброў! Па заканчэннi – паста-паці з удзеламмузычныхкалектываўБеларусі.

ГА «Беларускаяфедэрацыятрыятлону»

beltrigs@mail.ru

www.tri.by