Старажытны горад
(Русский)
Рэгламент. Старажытны горад
Начны паўмарафон, шашэйны бег «Старажытны горад»
Night halfmarathon, road race «Old town».
- Мэты і задачы
Прапаганда фізічнай культуры і спорту сярод насельніцтва і прыцягненне да рэгулярных заняткаў спортам;
Умацаванне здароўя і павышэнне фізічнай падрыхтоўкі;
Вызначэнне мацнейшых спартсменаў;
- Дата і месца правядзення.
Спаборніцтвы адбудуцца 15.08.2026 года г. Полацк
Каардынаты арэны спаборніцтваў: 55.4856, 28.7680
Паркоўка на вуліцах згодна з ПДР
Інфармацыйная падтрымка спаборніцтваў
http://elkpath.by/
@elkpath.by
- Арганізатары і галоўная судзейская брыгада
Аддзел спорту і турызму Полацкага районнага выканаўчага камітэта
ГСА «Беларуская федэрацыя арыентавання»
Непасрэдныя падрыхтоўка і правядзенне спаборніцтваў ускладаюцца на ІП Навiчэнка Антон Уладзiмiравiч.
Галоўны суддзя: Навічэнка Антон Уладзіміравіч +375 33 6791705
Намеснік гл. суддзі: Вагін Андрэй Уладзіміравіч +375 33 3591702
Галоўны сакратар: Фурс Карына Уладзіміраўна + 375 29 9847318
- Праграма спаборніцтваў
15.08.2026. Субота.
15:00 — 21:00 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;
17:00 Адкрыццё спаборніцтваў;
18:00 Старт Baby 400 м;
19:00 Cтарт Kids 1,5 км, Youth 3 км;
19:30 Закрыццё трас Kids, Youth;
19:30 Узнагароджванне дзіцячых груп;
20:00 Старт Open 5 км;
20:45 Закрыццё трасы Open;
20:45 Узнагароджванне груп Open;
21:40 Старт Halfmarathon, Short 10,5 км;
00:30 — 01:10 Узнагароджванне Halfmarathon, Short;
01:30 Закрыццё спаборніцтваў.
Кантрольны час:
21,097 км, 10 км — 180 хвілін.
5 км — 45 хвілін
1,5 км, 3 км — 30 хвілін
Уваход на другі круг дыстанцыі: Elite 21,097 км, пасля – 23:10 забаронены.
Пасля 00:40 ўдзельнік абавязаны пакінуць праезную частку і рухацца ў бок фінішу згодна з ПДР, пераадоленне фінішнай лініі абавязковае.
- Рэгістрацыя ўдзельнікаў і аплата стартавага ўзносу
Падаць заяўку і аплаціць стартавы ўнёсак можна ў раздзеле КРАМА Ласінай сцежкі
УВАГА!
Кожны дарослы ўдзельнік мусіць выбраць мэтавы тэмп, з якім плануе прабегчы дыстанцыю. Калі вы выбіраеце кластар з высокім тэмпам, то павінны падаць спасылку на дзейсны вынік за апошнія 380 дзён перад стартам. Падыходзяць вынікі афіцыйных кросаў на сертыфікаваных трасах з вызначанай даўжынёй; таксама залічваюцца дыстанцыі Road «Старажытнага горада», «Залатых садоў» 2025 года, «Лідскага замку» 2026.
Пасля рэгістрацыі ў спісе ўдзельнікаў насупраць вашага імя з’явіцца значок у адпаведнасці з чатырма статусамі верыфікацыі:
— — верыфікацыя не патрэбна
— вынік чакае вырыфікацыі
— вынік верыфікаваны
— вынік адсутнічае ці не адпавядае абранаму тэмпу
Пасля закрыцця прыёму заявак будуць апублікаваныя стартавыя пратаколы з падзелам на адпаведныя стартавыя кластары. Спартоўцам, чые вынікі атрымалі, прызначаецца апошні стартавы кластар.
Удзельнік нясе адказнасць за падачу слушных дадзеных і спасылак. Арганізатары не верыфікуюць мэтавы тэмп, калі маюць сумневы ў дзейснасці пададзеных вынікаў.
Кожны ўдзельнік пры рэгістрацыі атрымлівае стартавы пакет, у які ўваходзіць:
памятны медаль фінішэра;
стартавы нумар з чыпам хронаметражу і шпількамі;
спонсарскія падарункі;
анлайн вынікі;
пункт харчавання: садавіна, прысмакі;
пітная вада на фінішы;
пераапранальні;
туалет;
першая медычная дапамога.
За дадтковую плату можна атрымаць пашыранны стартавы пакет.
Да кожнага стартавага слоту можна дадаць па адной штуке адным прадмеце кожнага віду з артыкулаў: кашулька, майка, бафік, павязка, кепка, медальніца:
ORAZ выступае галоўным мерч-партнёрам ELKPATH, ствараючы адзенне для нашых спартоўцаў па эксклюзіўных дызанах ад Таццяны Шклудавай.
УВАГА!
Апошні дзень замовы дадтковых матэр’ялаў у стартавы пакет 31.07.2026 г.
Памеры стартавых унёскаў залежаць ад даты рэгістрацыі. Чым раней, тым танней будзе каштаваць слот.
Апошні дзень падачы заяўкі і аплаты стартавага ўзносу 10.08.2026 г.
У выпадку няяўкі — аплата за стартавы ўзнос вяртацца не будзе.
Змяненні ў заяўках прымаюцца па 8.08.2026 г.
Любыя змянненні слотаў — 10 рублёў + розніца кошту слотаў на дзень змяненняў (розніца кошту з таннейшым слотам не вяртаецца).
Ёсць таксама магчымасць зарэгістравацца ў дзень спаборніцтваў (пры наяўнасці месцаў). Падарункі фінішэра будуць дасланыя па пошце.
- Удзельнікі спаборніцтваў
Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 18 гадоў і асобы, якія не маюць супрацьпаказання да фізічных нагрузак. Удзел непаўналетніх дапускаецца з пісьмовага дазволу бацькоў або афіцыйных прадстаўнікоў. Удзельнікі нясуць персанальную адказнасць за стан свайго здароўя, аб чым пры рэгістрацыі ў дзень старту даюць распіску арганізатарам спаборніцтваў. Удзельнік, які не даў распіску, да ўдзелу ў спаборніцтвах не дапускаецца.
Спаборніцтвы праходзяць сярод розных узроставых груп названых у агульнай табліцы (пункт 9).
Групы, мужчыны і жанчыны спаборнічаюць асобна. Удзельнік пры рэгістрацыі на сайце спаборніцтваў асабіста выбірае, у якім заездзе ці забегу ён удзельнічае ў адпаведнасці са сваімі фізічнымі здольнасцямі і ўзростам:
Арганізатары пакідаюць за сабой права вылучэння дадатковых узроставых груп або аб’яднання існуючых.
Для рэгістрацыі ў цэнтры спаборніцтваў удзельніку неабходна прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, правы кіроўцы, студэнцкі білет, пасведчанне аб нараджэнні, пенсіённае пасведчанне).
Бацькі могуць суправаджаць сваіх дзяцей у праходжанні трасы, але не могуць дапамагаць фiзiчна (Цягнуць за руку). Дзяцей узростам да 6 гадоў павінны суправаджаць дарослыя. Пры рэгістрацыі адзін з бацькоў павінен прад’явіць:
- Дакумент, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў і дакумент які сведчыць асобу дзіця;
- Распіску аб персанальнай адказнасці аднаго з бацькоў за стан здароўя дзіцяці (будзе выдавацца на месцы старту).
- Умовы правядзення спаборніцтваў
Кожнаму ўдзельніку будзе прысвоены нумар з электронным чыпам. Нумар павінен быць замацаваны такім чынам, каб ён быў бачны суддзям на працягу ўсёй дыстанцыі.
Старт забегаў Elite, Short і Open будзе падзелены на стартавыя кластары A, B, C і D. паводле паданых і верыфікаваных мэтавых тэмпаў удзельнікаў. Кожны кластар будзе фармавацца з наяўных удзельнікаў з улікам максімальнай колькасці асобаў у адным, магчыма вылучэнне дадатковых кластараў.
Старт і фініш кожнага ўдзельніка будзе фіксавацца электроннай сістэмай хронаметражу, дублявацца на відэакамеру, а так сама фiксавацца ручным хранаметражом. Праходжанне ўдзельнікам дыстанцыі будзе кантралявацца суддзямі.
Час старту і спіс удзельнікаў будуць на сайце спаборніцтваў https://elkpath.by/ а таксама размешчаны на стэндзе інфармацыі ў цэнтры спаборніцтваў.
Пераможцы і прызёры вызначаюцца па найменшым часе, затрачаным на дыстанцыі.
Арганізатары пакідаюць за сабой права змены дыстанцый (кіламетраж, кірунак, набор вышыні і г.д.) пад уплывам знешніх фактараў нават у дзень гонкі. Інфармуючы ўдзельнікаў належным чынам і захоўваючы справядлівасць вынікаў.
- Харчаванне на дыстанцыі
Нашых спартоўцаў будзе акрыляць Red Bull
На дыстанцыях будуць знаходзіцца пункты харчавання (садавіна, вада, ізатонік, прысмакі), колькасць пунктаў харчавання будзе пазначана на схеме трас.
Уласнае дадатковае харчаванне спартсменаў дазволена размяшчаць толькі ў зоне стацыянарнага пункта харчавання (станцыі харчавання).
Дапамога (у тым ліку харчаванне) ад гледачоў — забаронена. Дапамога ад іншых удзельнікаў спаборніцтва дазволена.
- Агульная табліца
Кошт перарэгістрацыі слота на іншага спартоўца — 10 рублёў.
Кошт перарэгістрацыі на іншую дыстанцыю — 10 рублёў + розніца кошту слотаў у дзень старту (розніца кошту з таннейшым слотам не вяртаецца).
Стартавыя слоты | Год нараджэння удзельнікаў | Апісанне трасы | па 30.04.2026 | па 30.06.2026 | па 10.08.2026 | У дзень старту | |
15 жніўня | Night Half Marathon | … – 2008 | 21,097 км (2 кругa) | 90 | 95 | 100 | 120 |
Night Half Marathon 35+ | … – 1991 | 21,097 км (2 кругa) | 90 | 95 | 100 | 120 | |
Night Half Marathon 45+ | … – 1981 | 21,097 км (2 кругa) | 90 | 95 | 100 | 120 | |
Night Short | … – 2011 | 10 км (1 круг) | 85 | 90 | 95 | 115 | |
Night Short 35+ | … – 1991 | 10 км (1 круг) | 85 | 90 | 95 | 115 | |
Night Short 45+ | … – 1981 | 10 км (1 круг) | 85 | 90 | 95 | 115 | |
Night Open | … – 2012 | 5,0 км (1 круг) | 80 | 85 | 90 | 110 | |
Night Open 35+ | … – 1991 | 5,0 км (1 круг) | 80 | 85 | 90 | 110 | |
Night Open +45 | … – 1981 | 5,0 км (1 круг) | 80 | 85 | 90 | 110 | |
Night Youth | 2012 – 2015 | 3 км (1 круг) | 45 | 50 | 55 | 75 | |
Night Kids | 2016 – 2019 | 1,5 км (1 круг) | 35 | 40 | 45 | 65 | |
Night Baby | 2020 – … | 300 м (1 круг) | 20 | 25 | 30 | 50 |
- Кубак Ласінай сцежкі 2026
У 2026 годзе вас чакае 16 бегавых стартаў, на якіх вы будзеце зарабляць пункты свайго рэйтынгу.
Каб удзельнічаць у Кубке, трэба заяўляцца з аднолькавым імём і прозвішчам на кожны забег.
Падвядзенне рэйтынгу будзе адбывацца ў наступных групах: Elite, Short, Short 35+, Open, Youth, Kids.
Сістэма падліку рэйтынгу максімальна простая і зразумелая, колькасць пунктаў залежыць ад адставання ад лідара гонкі па часе.
Пункты падлічваюцца па формуле:
R = C × (2W ÷ T − 1)
Дзе:
R — пункты рэйтынгу,
T — вынік спартоўцы ў секундах,
W — вынік пераможцы ў секундах,
C — спецыяльны каэфіцыент.
Пры падліку пунктаў акругленне праводзіцца па правілах арыфметычнага акруглення да цэлага ліку.
Колькасць заліковых стартаў групы Open: усе 9 вынікаў з 9 стартаў Elkpath Cup.
Колькасць заліковых стартаў астатніх груп: 10 лепшых вынікаў з 16 стартаў Elkpath Cup.
Старты з каэфіцыентамі, якія ўваходзяць у Elkpath Cup 2026:
1100 — 31.01 — Night trail «Паўночны вецер»
1000 — 01.02 — Trail «Паўночны вецер»
1100 — 14.03 — Trail «Першы крок»
1000 — 18.04 — Night vertical «Мядзведжы лес»
1100 — 19.04 — Trail «Мядзведжы лес»
1000 — 16.05 — Road race «Лідскі замак»
1100 — 06.06 — Night XCR «Заеча паляна»
1000 — 07.06 — XCR «Заеча паляна»
1000 — 04.07 — Night XCR «Каменны востраў»
1000 — 05.07 — XCR «Каменны востраў»
1100 — 25.07 — Night Trail «Чорнае возера»
1100 — 26.07 — Trail «Чорнае возера»
1000 — 15.08 — Night Half Marathon «Старажытны горад»
1000 — 17.10 — Road race «Залатыя сады»
1000 — 17.10 — Night Trail «Залатыя сады»
1100 — 18.10 — Trail «Залатыя сады»
Узнагароджанне шасці наймацнейшых спартоўцаў кожнай групы рэйтынгу будзе адбывацца на заключным старце сезона 2026 года «Залатыя сады».
Некаторыя забегі Short маюць некалькі ці ніводнай узроставай группы, але пры падліку кубкавых пунктаў будзе прыняты да ўвагі год нараджэння ўдзельнікаў.
Архіў вынікаў папярэдніх кубкаў:
2024
2025
- Red Bull Flying Sprint
Удзельнічаюць групы Elite, Short, Open.
Red Bull Flying Sprint праходзіць на апошнім кіламетры, кідаючы выклік спартоўцам паказаць максімум на фінальным участку. Гэта спецыяльная актывацыя Red Bull на трасе, дзе ўдзельнікі будуць імкнуцца прабегчы свой самы хуткі кіламетр — ад стартавай аркі Red Bull (пачатак) да фінішнай лініі (канец).
Red Bull Flying Sprint дазваляе стварыць унікальную атмасферу з выкарыстаннем брэндаваных інструментаў уздоўж фінальнага ўчастка трасы, інтэграцыяй лагатыпа Red Bull Flying Sprint для павышэння бачнасці і надання энергіі спартоўцам, каб яны фінішавалі максімальна магутна.
Як гэта працуе:
- Red Bull Flying Sprint пачынаецца з аркі Red Bull, усталяванай за 1 кіламетр да фінішу.
- Калі бегуны праходзяць праз арку Red Bull, пачынаецца іх «Flying Sprint».
- Задача спартсменаў — прабегчы апошні кіламетр дыстанцыі максімальна хутка.
- Вынікі кожнага такога спрынту на працягу года сумуюцца. У фінальны залік уваходзіць сума часу ва ўсіх 9 этапах «Flying Sprint». У выпадку, калі няма ніводнага спартоўцы, які прабег усе этапы, пераможца вылучаецца па суме 8 этапаў, дзе этапы пачатка сезону важаць болей чым апошнія, і г.д.
- Узнагароджанне пераможцаў (1 мужчына і 1 жанчына) па агульнай суме пройдзе на заключным этапе Кубка Ласінай сцежкі. Пераможцы Red Bull Flying Sprint атрымае спецыяльны кубак Red Bull.
- Спіс заліковых стартаў:
01.02 — Trail «Паўночны вецер»
14.03 — Trail «Першы крок»
19.04 — Trail «Мядзведжы лес»
16.05 — Road race «Лідскі замак»
07.06 — XCR «Заеча паляна»
05.07 — XCR «Каменны востраў»
26.07 — Trail «Чорнае возера»
15.08 — Night Half Marathon «Старажытны горад»
18.10 — Trail «Залатыя сады»
- Выдаткі на правядзенне спаборніцтваў
Рэклама мерапрыемства, разметка дыстанцыі, аплата харчавання суддзяў, хранаметраж, канцылярскія выдаткі і прызавы фонд фарміруецца са стартавага ўзносу і спонсарскай дапамогі арганізацый.
Полацкі выканаўчы камітэт забяспечвае: ахову правапарадку, ДАІ, паслугі ЖКГ і медыцынскае забеспячэнне мерапрыемства.
Усе выдаткі па ўдзеле ў спаборніцтвах нясуць самі ўдзельнікі ці камандзіруючыя арганізацыі.
- Узнагароджанне
Усе ўдзельнікі спаборніцтваў на фінішы атрымліваюць медаль фінішэра.
Halfmarathon, Short, Open, Youth, Kids — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі.
Прызамі ад спонсараў;
Пераможцы і прызёры ў абсалюце на дыстанцыі Нalfmarathon узнагароджваюцца грашовымі прызамі.
1 месца – 300 б.р.
2 месца – 200 б.р.
3 месца – 150 б.р.
Baby — усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца падарункамі на фінішы.
- Бяспека
На арэне спаборніцтваў будзе знаходзіцца хуткая медычная дапамога. На дыстанцыі будуць знаходзіцца суддзі. Строга забараняецца зрываць і маскіраваць маркіроўку. У выпадку пагрозы жыццю і здароўю асабіста ўдзельніку або камусьці іншаму, удзельнік абавязаны неадкладна паведаміць аб гэтым суддзі, заставацца на месцы да прыбыцця першай медычнай дапамогі.
Кожны ўдзельнік нясе асабістую адказнасць за праходжанне трасы, дазваляецца выкарыстанне GPS прылад, асабістых картаграфічных матэрыялаў, компаса і іншых сродкаў навігацыі. Загадзя ў раздзеле трасы будзе размешчаны GPS трэк трас, якія пры неабходнасці можна спампаваць.
- Экспа
На арэне спаборніцтваў будзе прадугледжаны гандаль грамадскага харчавання, а таксама будзе прадстаўлена прадукцыя нашых партнёраў.
- Парадак падачы пратэстаў і іх разгляд
Удзельнік можа апратэставаць вынік спаборніцтваў у выпадку парушэння правілаў спаборніцтваў або судзейскіх памылак, якія прывялі да істотных зменаў у асабістых выніках, а таксама ў выпадку няправільнага допуску ўдзельніка да гэтых спаборніцтваў.
У гэтым выпадку не пазней, чым за 30 хвілін да пачатку ўзнагароджвання, падаецца пісьмовы пратэст з указаннем пунктаў правіл, якія былі парушаны, на імя Галоўнага суддзі.
Пратэсты разглядаюцца Галоўным суддзёй спаборніцтваў і яго намеснікам. Несвоечасова пададзеныя пратэсты не разглядаюцца.
- Фотаздымка, відэаздымка
Пад час правядзення мерапрыемства будзе працаваць фота і відэа аператар.
Фотаздымкі і відэа будуць размешчаны на нашым сайце ў раздзеле МЕДЫЯ.
Пры рэгістрацыі ўдзельнік дае згоду на выкарыстанне яго фотаздымкаў у мэтах праектаў Elkpath.
- Хранаметраж
На спаборніцтвах выкарыстоўваецца сістэма электроннага хронаметражу. Стартавы нумар, які ўдзельнік атрымаў у стартавым пакеце, павінен быць надзейна замацаваны на грудзях. Чып электроннай адзнакі, які прымацаваны да нумара нельга змінаць, гэта можа прывесці да выхаду яго са строю.
- Транспарт
Прыехаць да месца старту можна:
Асабістым транспартам;
Сумесна са спадарожнікамі. Шукайце адзін аднаго ў суполцы @elkpath telegram;
- Рэклама
Калі ваша арганізацыя хоча рэкламаваць сябе на нашым мерапрыемстве, неабходна звярнуцца па тэлефоне +375 33 6791705 ці напісаць нам на электронную пошту elg@lіst.ru
Пагаджаючыся на ўдзел у спаборніцтвах, вы пагаджаецеся на апрацоўку намі вашых асабістых дадзеных.
ДАДЗЕНЫ РЭГЛАМЕНТ З’ЯЎЛЯЕЦЦА АФІЦЫЙНЫМ ЗАПРАШЭННЕМ НА СПАБОРНІЦТВЫ.