Начны забег з Беларусбанкам
1. Мэты і задачы
Прапаганда фізічнай культуры і спорту сярод насельніцтва і прыцягненне да рэгулярных заняткаў спортам;
Умацаванне здароўя і павышэнне фізічнай падрыхтоўкі;
Вызначэнне мацнейшых спартсменаў;
Аказанне дабрачыннай дапамогі Беларускаму дзяржаўнаму музею народнай архітэктуры і побыту на падтрыманне матэрыяльна-тэхнічнай базы;
Прапаганда філасофіі дабрачыннасці;
Патрыятычнае выхаванне насельніцтва.
2. Дата і месца правядзення
Спаборніцтвы адбудуцца 12.09 — 13.09.2026 года, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту – Мінскі раён, в. Азярцо.
Каардынаты ўваходу на тэрыторыю музея і паркоўкі 53.83431, 27.374272.
Інфармацыйная падтрымка спаборніцтваў
http://elkpath.by/
https://etna.by/
@elkpath.by
3. Арганізатары і галоўная судзейская брыгада
Агульнае кіраўніцтва і арганізацыя спаборніцтваў ажыццяўляецца ААТ «ААБ Беларусбанк»;
Адміністрацыйнае кіраўніцтва Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту;
Непасрэдныя падрыхтоўка і правядзенне спаборніцтваў ускладаюцца на ІП Навiчэнка Антон Уладзiмiравiч.
Галоўны суддзя: Навічэнка Антон Уладзіміравіч +375 33 6791705
Намеснік гл. суддзі: Вагін Андрэй Уладзіміравіч +375 33 3591702
Галоўны сакратар: Фурс Карына Уладзіміраўна + 375 29 9847318
Прадстаўнік ААТ «ААБ Беларусбанк» – Панеўскі П.С., Начальнік кіравання карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, дэпартамена карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, камунікацый і маркетынгу.
4. Праграма спаборніцтваў
12 верасня 2026. Субота. Дзеці 500 м; 1 км Дзеці; 2 км Юніёры; 5 км Дарослыя; 10 км Дарослыя;
Сямейны забег 1 км.
17:00 –21:10 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;
18:30 Адкрыццё спаборніцтваў;
19:00 Старт Дзеці 500 м;
19:30 Старт Сямейны забег 1 км;
20:00 Старт 1 км Дзеці; 2 км Юніёры;
20:30 Закрыццё дыстанцый 1 км Дзеці; 2 км Юніёры;
20:50 Узнагароджванне 1 км Дзеці; 2 км Юніёры.
21:30 Старт 5 км Дарослыя; 10 км Дарослыя;
23:30Узнагароджванне 5 км Дарослыя; 10 км Дарослыя;
00:00Закрыццё дыстанцый 5 км Дарослыя; 10 км Дарослыя;
00:30 Закрыццё Цэнтра спаборніцтваў.
5. Рэгістрацыя ўдзельнікаў і аплата стартавага ўзносу
Падаць заяўку і аплаціць стартавы ўнёсак можна ў раздзеле КРАМА Ласінай сцежкі
Заробленыя сродкі ідуць на дабрачыннасць для развіцця Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.
Кожны ўдзельнік пры рэгістрацыі атрымлівае стартавы пакет, у які ўваходзіць:
уваходны білет на тэрыторыю музея;
памятны медаль фінішэра (Сямейны забег памятны магніт);
стартавы нумар з чыпам хронаметражу і шпількамі;
спонсарскія падарункі;
анлайн вынікі;
пункт харчавання: садавіна,прысмакі;
пітная вада на фінішы;
пераапранальні;
туалет;
першая медычная дапамога.
Для ўдзельнікаў, якія плануюць прывезці з сабой балельшчыкаў (групу падтрымкі) прадастаўляецца скідка на аплату ўваходных білетаў на тэрыторыю музея 50% для адной асбоы, астатнія аплачваюць поўны кошт білета. (Кошт білета 25 б.р. для дарослых, дзеці да 7 гадоў бясплатна)
Памеры стартавых унёскаў залежаць ад даты рэгістрацыі. Чым раней, тым танней будзе каштаваць слот.
Апошні дзень падачы заяўкі і аплаты стартавага ўзносу 08.09.2026
У выпадку няяўкі — аплата за стартавы ўзнос вяртацца не будзе.
Змяненні ў заяўках прымаюцца па 06.09.2026
Любыя змянненні слотаў — 10 рублёў + розніца кошту слотаў на дзень змяненняў (розніца кошту з таннейшым слотам не вяртаецца). Ёсць таксама магчымасць зарэгістравацца ў дзень спаборніцтваў (пры наяўнасці месцаў). Падарункі фінішэра будуць дасланыя па пошце.
6. Удзельнікі спаборніцтваў
Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 18 гадоў і асобы, якія не маюць супрацьпаказання да фізічных нагрузак. Удзел непаўналетніх дапускаецца з пісьмовага дазволу бацькоў або афіцыйных прадстаўнікоў. Удзельнікі нясуць персанальную адказнасць за стан свайго здароўя, аб чым пры рэгістрацыі ў дзень старту даюць распіску арганізатарам спаборніцтваў. Удзельнік, які не даў распіску, да ўдзелу ў спаборніцтвах не дапускаецца.
Спаборніцтвы праходзяць сярод розных узроставых груп названых у агульнай табліцы (пункт 9).
Групы, мужчыны і жанчыны спаборнічаюць асобна. Удзельнік пры рэгістрацыі на сайце спаборніцтваў асабіста выбірае, у якім забегу ён удзельнічае ў адпаведнасці са сваімі фізічнымі здольнасцямі і ўзростам:
Арганізатары пакідаюць за сабой права вылучэння дадатковых узроставых груп або аб’яднання існуючых.
Для рэгістрацыі ў цэнтры спаборніцтваў удзельніку неабходна прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, правы кіроўцы, студэнцкі білет, пасведчанне аб нараджэнні, пенсіённае пасведчанне).
Бацькі могуць суправаджаць сваіх дзяцей у праходжанні трасы, але не могуць дапамагаць фiзiчна (Цягнуць за руку). Дзяцей узростам да 6 гадоў павінны суправаджаць дарослыя. Пры рэгістрацыі адзін з бацькоў павінен прад’явіць:
- Дакумент, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў і дакумент які сведчыць асобу дзіця;
- Распіску аб персанальнай адказнасці аднаго з бацькоў за стан здароўя дзіцяці (будзе выдавацца на месцы старту).
7. Умовы правядзення спаборніцтваў
Кожнаму ўдзельніку будзе прысвоены нумар з электронным чыпам. Нумар павінен быць замацаваны ўдзельніка такім чынам, каб ён быў бачны суддзям на працягу ўсёй дыстанцыі.
Старт і фініш кожнага ўдзельніка будзе фіксавацца электроннай сістэмай хронаметражу, дублявацца на відэакамеру, а так сама фiксавацца ручным хранаметражом. Праходжанне ўдзельнікам дыстанцыі будзе кантралявацца суддзямі.
Час старту і спіс удзельнікаў будуць на сайце спаборніцтваў https://elkpath.by/ а таксама размешчаны на стэндзе інфармацыі ў цэнтры спаборніцтваў.
Пераможцы і прызёры вызначаюцца па найменшым часе, затрачаным на дыстанцыі.
Арганізатары пакідаюць за сабой права змены дыстанцый (кіламетраж, кірунак, набор вышыні і г.д.) пад уплывам знешніх фактараў нават у дзень гонкі. Інфармуючы ўдзельнікаў належным чынам і захоўваючы справядлівасць вынікаў.
8. Харчаванне на дыстанцыі
На дыстанцыях будуць знаходзіцца пункты харчавання (садавіна, вада, прысмакі), колькасць пунктаў харчавання будзе пазначана на схеме трас.
Уласнае дадатковае харчаванне спартсменаў дазволена размяшчаць толькі ў зоне стацыянарнага пункта харчавання (станцыі харчавання).
Дапамога (у тым ліку харчаванне) ад гледачоў — забаронена. Дапамога ад іншых удзельнікаў спаборніцтва дазволена.
9. Агульная табліца
Кошт перарэгістрацыі слота на іншага спартоўца — 10 рублёў.
Кошт перарэгістрацыі на іншую дыстанцыю — 10 рублёў + розніца кошту слотаў у дзень старту (розніца кошту з таннейшым слотам не вяртаецца).
| Стартавыя слоты | Год нараджэння удзельнікаў | Апісанне трасы | па 30.08.2026 | па 08.09.2026 | На арэне спаборнiцтваў |
|---|---|---|---|---|---|
| Дзеці 500 м | 2020 год і маладзей | 500 м (1 круг) | 30 | 35 | 45 |
| Сямейны забег 1 км. Без уліку часу | Не ўсталяваны | 1 км (1 круг) | 30 | 35 | 45 |
| Дзеці 1 км | 2016 – 2019 | 1 км (1 круг) | 30 | 35 | 45 |
| Юніёры 2 км | 2012 – 2015 | 2 км (2 круга) | 30 | 35 | 45 |
| Дарослыя 5 км | … – 2011 | 5 км (1 круг) | 50 | 65 | 75 |
| Дарослыя 5 км (35+) | … – 1991 | 5 км (1 круг) | 50 | 65 | 75 |
| Дарослыя 10 км | … – 2011 | 10 км (2 круга) | 50 | 65 | 75 |
| Дарослыя 10 км (35+) | … – 1991 | 10 км (2 круга) | 50 | 65 | 75 |
Спартоўцу які ўдзельнічае ў забегу падаецца зніжка ў 10р. на ўдзел у квэсце “Таямніцы ночы” (Зніжка дзейнічае толькі для слота на адну асобу). (Зніжку можна атрымаць па запыце, для гэтага неабходна напісаць на нашу пошту elg@lіst.ru “Чакаю зніжку” і прымацаваць скрыншот аплаты на забег).
Удзельнікі сямейнага забегу мінімум адзін з бацькоў і адно дзіця.
10. Квэст
Правілы квэста «Таямніцы ночы» па Беларускаму дзяржаўнаму музею народнай архітэктуры і побыту разам з Беларусбанкам
Квэст – гэта спартова-забаўляльная гульня, падчас якой каманда ходзіць па мясцовасці разам з мапай і квэстбукам з заданнямі, наведвае знойдзеныя на мапе пункты (гістарычныя і іншыя месцы) і выконвае на іх розныя заданні, якія заносяцца ў кантрольную картку для набору ачкоў. Пункты можна наведваць у любым парадку, а маршрут пракладаць самастойна. Мэта – набраць найбольшую колькасць ачкоў.
Праграма квэста
12.09.2026. Субота.
12:00 — 20:00 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў, атрыманне матэрыялаў квэста;
12:00 — 20:00 Старт квэста;
да 21:00 Вяртанне кантрольных картак;
10. Выдаткі на правядзенне спаборніцтваў
Забеспячэнне спаборніцтваў са стартавых ўзносаў і спонсарскай дапамогі арганізацый:
рэклама спаборніцтваў;
разметка дыстанцыі;
аплата працы і харчавання суддзяў;
хранаметраж;
музычнае суправаджэнне;
арганізацыя анімацыйных зон і зон адпачынку;
праца фатографаў;
дызайн спаборніцтваў;
праца сакратарыята;
праца функцыянавання арэны спаборніцтваў;
канцылярскія выдаткі;
прызавы фонд.
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту:
ахова правапарадку;
Санітарныя паслугі (арганізацыя прыбіральняў, смеццевых кантэйнераў);
медыцынскае забеспячэнне спаборніцтваў (на працягу ўсяго мерапрыемства).
Усе выдаткі па ўдзеле ў спаборніцтвах нясуць самі ўдзельнікі ці камандзіруючыя арганізацыі.
11. Узнагароджанне
Усе ўдзельнікі спаборніцтваў на фінішы атрымліваюць медаль фінішэра (акрамя ўдзельнікаў квэста і ўдзельнікаў сямейнага забегу).
Пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі.
Прызамі ад спонсараў;
Кожны ўдзельнікі забегу Дзеці 500 м атрымліваюць падарунак адразу на фінішы;
Удзельнікі сямейнага забегу не ўзнагароджваюцца.
12. Бяспека
На арэне спаборніцтваў будзе знаходзіцца хуткая медычная дапамога. На дыстанцыі будуць знаходзіцца суддзі. Строга забараняецца зрываць і маскіраваць маркіроўку. У выпадку пагрозы жыццю і здароўю асабіста ўдзельніку або камусьці іншаму, удзельнік абавязаны неадкладна паведаміць аб гэтым суддзі, заставацца на месцы да прыбыцця першай медычнай дапамогі.
Кожны ўдзельнік нясе асабістую адказнасць за праходжанне трасы, дазваляецца выкарыстанне GPS прылад, асабістых картаграфічных матэрыялаў, компаса і іншых сродкаў навігацыі. Загадзя ў раздзеле трасы будзе размешчаны GPS трэк трас, якія пры неабходнасці можна спампаваць.
Удзельнікі павінны мець ліхтарык на працягу ўсяго часу гонкі.
13. Экспа
На арэне спаборніцтваў будзе прадугледжаны гандаль грамадскага харчавання, а таксама будзе прадстаўлена прадукцыя нашых партнёраў.
14. Парадак падачы пратэстаў і іх разгляд
Удзельнік можа апратэставаць вынік спаборніцтваў у выпадку парушэння правілаў спаборніцтваў або судзейскіх памылак, якія прывялі да істотных зменаў у асабістых выніках, а таксама ў выпадку няправільнага допуску ўдзельніка да гэтых спаборніцтваў.
У гэтым выпадку не пазней, чым за 30 хвілін да пачатку ўзнагароджвання, падаецца пісьмовы пратэст з указаннем пунктаў правіл, якія былі парушаны, на імя Галоўнага суддзі.
Пратэсты разглядаюцца Галоўным суддзёй спаборніцтваў і яго намеснікам. Несвоечасова пададзеныя пратэсты не разглядаюцца.
15. Фотаздымка, відэаздымка
Пад час правядзення мерапрыемства будзе працаваць фота і відэа аператар.
Фотаздымкі і відэа будуць размешчаны на нашым сайце ў раздзеле МЕДЫЯ.
Пры рэгістрацыі ўдзельнік дае згоду на выкарыстанне яго фотаздымкаў у мэтах праектаў Elkpath.
16. Хранаметраж
На спаборніцтвах выкарыстоўваецца сістэма электроннага хронаметражу. Стартавы нумар, які ўдзельнік атрымаў у стартавым пакеце, павінен быць надзейна замацаваны на грудзях. Чып электроннай адзнакі, які прымацаваны да нумара нельга змінаць, гэта можа прывесці да выхаду яго са строю.
17. Транспарт
Прыехаць да месца старту можна:
Асабістым транспартам;
Сумесна са спадарожнікамі. Шукайце адзін аднаго ў суполцы @elkpath telegram;
18. Рэклама
Калі ваша арганізацыя хоча рэкламаваць сябе на нашым мерапрыемстве, неабходна звярнуцца па тэлефоне +375 33 6791705 ці напісаць нам на электронную пошту elg@lіst.ru
Пагаджаючыся на ўдзел у спаборніцтвах, вы пагаджаецеся на апрацоўку намі вашых асабістых дадзеных.