Main Content

Ласіная сцежка каменны востраў

Рэгламент

            Крос-кантры бег, крос-кантры велагонка, свiмран, крос-кантры дуатлон, каякiнг  «Ласіная сцежка каменны востраў».             Сross-country running, cross-country Bike, Swimrun, cross-country Duathlon, Kayaking «Elkpath stone island».

 

 

  1. Мэты і задачы

 

прапаганда фізічнай культуры і спорту сярод насельніцтва і прыцягненне да рэгулярных заняткаў спортам;

умацаванне здароўя і павышэнне фізічнай падрыхтоўкі;

вызначэнне мацнейшых спартсменаў;

 

  1. Дата і месца правядзення

 

Спаборніцтвы адбудуцца 29-30 чэрвеня 2024 года воз. Янова                            в. Бiкульнiчы

Каардынаты арэны спаборніцтваў: 55.272320, 28.785461
Інфармацыйная падтрымка спаборніцтваў http://elkpath.by/ @elkpath.by

 

  1. Арганізатары і галоўная судзейская брыгада


        
ІП Навiчэнка Антон Уладзiмiравiч

ГСА «Беларуская федэрацыя арыентавання»
Полацкi дзяржаўны ўнiверсiтэт iмя Еўфрасінні Полацкай

Галоўны суддзя: Навічэнка Антон Уладзіміравіч +375 33 6791705
Намеснік гл. суддзі: Вагін Андрэй Уладзіміравіч +375 33 3591702

Галоўны сакратар: Фурс Карына Уладзіміраўна + 375 29 984 73 18

 

  1. Праграма спаборніцтваў

 

29.06.2024

80 км Adventure, 10 км + 800 м (Swimrun Elite), 5 км + 400 м (Swimrun Short), 5,5 км+5,5 км ХС Relay, 40 км (Elite ХС Bike), 20 км (Short ХС Bike), 10 км (Youth ХС Bike), 10 км (Kids ХС Bike), 10 км (Open ХС Bike), 11 км (Elite Night XCR), 5,5 км (Short Night XCR),  3 км (Youth Night), 1,5 км (Kids Night ХСR).

 

09:30 –13:30 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;
10:00  Адкрыццё спаборніцтваў;
10:30 Старт Adventure;
11:00 Старт Swimrun Elite, Short;
13:30 Закрыццё трас Swimrun;

13:30 Старт Open ХС Bike, Youth ХС Bike, ХС Bike;

14:40 Закрыццё трас Open ХС Bike, Youth ХС Bike, ХС Bike;

15:00 Старт ХС Relay;
17:00 Закрыццё трасы ХС Relay;
17:00 Старт Elite ХС Bike, Short ХС Bike;
17:10 Узнагароджванне Swimrun, Open ХС Bike, Youth ХС Bike, ХС Kids Bike;
19:00 – 22:00  Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;
20:30 Закрыццё трас Elite ХС Bike, Short ХС Bike;
21:00 Узнагароджванне ХС Relay, Elite ХС Bike, Short ХС Bike, Adventure;
22:30 Старт Kids Night ХСR, Youth Night Trail;
23:00 Закрыццё трас Kids Night Trail, Youth Night Trail;

23:00 Старт Elite Night Trail, Short Night Trail;
22:50 Узнагароджванне Kids Night Trail, Youth Night Trail;
00:40 Узнагароджванне Elite Night Trail, Short Night Trail;
01:30 Закрыццё трас Night Trail;

 

21.07.2024

13 км Kayaking, 5,5 км/20 км/3 км (ХС Duathlon),  1,5 км/5,5 км/0,5 км (Youth ХС Duathlon), 1,5 км/5 км/ км 0,5 км (Kids ХС Duathlon), 20 км (Elite XСR), 10 км (Short XCR), 5 км (Short XCR), 3 км (Youth XCR), 1,5 км (Kids XCR), 500 м (Baby XCR). 

 

09:00 — 13:30 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;
09:30 — 15:30 Старт Kayaking;

10:00 Старт ХС Duathlon;

12:30 Закрыццё трас ХС Duathlon;

12:30 Старт Youth ХС Duathlon, Kids ХС Duathlon;
14:00 Закрыццё трас Youth ХС Duathlon, Kids ХС Duathlon;
14:00 Старт Baby ХСR;
14:20 Старт Youth XCR, Kids XCR;

15:00 Закрыццё трас Youth XCR, Kids XCR;
15:00 Старт Elite XCR, Short XCR, Open ХСR;

17:00 Закрыццё трас Elite XCR, Short XCR, Open ХСR;

17:30 — 18:00 Узнагароджанне і закрыццё спаборніцтваў;

  1. Удзельнікі спаборніцтваў

Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 18 гадоў і асобы, якія не маюць супрацьпаказання да фізічных нагрузак. Удзельнікі нясуць персанальную адказнасць за стан свайго здароўя, аб чым пры рэгістрацыі ў дзень старту даюць распіску арганізатарам спаборніцтваў. Удзельнік, які не даў распіску, да ўдзелу ў спаборніцтвах не дапускаецца.

            Adventure, Kayaking а так сама ХС Relay складаецца з двух груп па два чалавекі: Мужчына + Мужчына або Мужчына + Жанчына.
            Астатнiя групы, мужчыны і жанчыны спаборнічаюць асобна.

 

Удзельнік пры рэгістрацыі на сайце спаборніцтваў асабіста выбірае, у якім заездзе ці забегу ён удзельнічае ў адпаведнасці са сваімі фізічнымі здольнасцямі і ўзростам:

 

29.06.2024

 

Adventure – Мужчыны / Жанчыны (… - 2008 г.н.);

 

ХС Relay – Мужчыны / Жанчыны (… - 2009 г.н.);

 

Elite ХС Bike – Мужчыны / Жанчыны (… - 2008 г.н.);

Short ХС Bike – Мужчыны / Жанчыны (… - 2008 г.н.);

Open ХС Bike – Мужчыны / Жанчыны (… - 2010 г.н.);

Youth ХС Bike – Хлопчыкі / Дзяўчынкі (2010 - 2013 г.н.);

Kids ХС Bike – Хлопчыкі / Дзяўчынкі (2014 - 2017 г.н.);

 

Swimrun Elite – Мужчыны / Жанчыны (… - 2006 г.н.);

Swimrun Short – Мужчыны / Жанчыны (…- 2008 г.н.);

Elite Night XCR – Мужчыны / Жанчыны ( … -2006 г.н.);

Short Night XCR – Мужчыны / Жанчыны (… - 2009 г.н.);

Youth Night XCR – Хлопчыкі / Дзяўчынкі (2010 - 2013 г.н.);

Kids Night XCR – Хлопчыкі / Дзяўчынкі (2014 - 2017 г.н.).

 

30.06.2024

 

ХС Duathlon – Мужчыны / Жанчыны (… - 2009 г.н);

Youth ХС Duathlon – Хлопчыкі / Дзяўчынкі (2010 - 2013 г.н.);

Kids ХС Duathlon – Хлопчыкі / Дзяўчынкі (2014 - 2017 г.н.);

 

Kayaking – Мужчыны / Жанчыны (… - 2008 г.н.);

 

Elite XCR– Мужчыны / Жанчыны (…- 2006 г.н.);

Short XCR – Мужчыны / Жанчыны (…- 2009 г.н.);

Short XCR (35+) – Мужчыны / Жанчыны (…- 1989 г.н.);

Open XCR – Мужчыны / Жанчыны (… - 2010 г.н.);

Youth XCR – Хлопчыкі / Дзяўчынкі (2010 - 2013 г.н.);

Kids XCR – Хлопчыкі / Дзяўчынкі (2014 - 2017 г.н.);

Baby XCR – Хлопчыкі / Дзяўчынкі (2018 - … г.н.).

 

Для рэгістрацыі ў цэнтры спаборніцтваў удзельніку неабходна прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, правы кіроўцы, студэнцкі білет, пасведчанне аб нараджэнні, пенсіённае пасведчанне).

Бацькі могуць суправаджаць сваіх дзяцей у праходжанні трасы. Дзяцей узростам да 6 гадоў, а так сама дзяцей у групах Kids Bike павінны суправаджаць дарослыя. Пры рэгістрацыі адзін з бацькоў павінен прад’явіць:

Дакумент, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў і дакумент які сведчыць асобу дзіцяці;

Распіску аб персанальнай адказнасці аднаго з бацькоў за стан здароўя дзіцяці (будзе выдавацца на месцы старту).

 

 

  1. Умовы правядзення спаборніцтваў

 

Кожнаму ўдзельніку будзе прысвоены нумар з электронным чыпам. Нумар павінен быць замацаваны на грудзях, стырне ровара ўдзельніка такім чынам, каб ён быў бачны суддзям на працягу ўсёй дыстанцыі, нумар ўдзельнікаў Swimrun будзе напicаны на твары i руках, удзелнькi групп Kayaking атрымлiваюць адзiн электронны чып на каманду, якi трэба замацаваць на руке. Кожны ўдзельнік групы Adventure атрымлівае чып электроннай адзнакі, а таксама кожная каманда атрымлівае картаграфічныя матэрыялы і картку для адзнакі КП з заданнямі.

Старт і фініш кожнага ўдзельніка будзе фіксавацца электроннай сістэмай хронаметражу, дублявацца на відэакамеру, а так сама фiксавацца ручным хранаметражом. Праходжанне ўдзельнікам дыстанцыі будзе кантралявацца суддзямі.

Час старту і спіс удзельнікаў будуць на сайце спаборніцтваў http://elkpath.by/ а таксама размешчаны на стэндзе інфармацыі ў цэнтры спаборніцтваў.

 

29.06.2024

 

Adventure — 80 км (Ровар, бег);

 

ХС Relay — 11 км (1 этап 5,5 км, 2 этап 5,5 км); 

 

Elite ХС Bike — 40 км (4 круга па 10 км);

Short ХС Bike — 20 км (2 круга па 10 км );

Open ХС Bike  — 10 км (1 круг);

Youth ХС Bike — 10 км (1 круг);

Kids ХС Bike — 10 км (1 круг);

 

          Swimrun Elite — 10,8 км (4 плавальныя этапы па 200м, 4 бегавых этапа па 2,5 км);
          Swimrun Short — 5,4 км (2 плавальныя этапы па 200м, 2 бегавых этапа

па 2,5 км);
       

Elite Night XCR — 11 км (2 круга па 5,5 км);
Short Night XCR — 5,5 км (1 круг);
Youth Night XCR — 3 км (2 круга па 1,5 км);
Kids Night XCR — 1,5 км (1 круг).

 

30.06.2024

 

Kayaking — 13 км (1 круг);

 

ХС Duathlon  — 28,5 км (5,5 км + 20 км (2 круга па 10 км) + 3 км);
Youth, Kids ХС Duathlon  — 7,5 км (1,5 км + 5,5 км + 0,5 км);

 

Elite XCR — 20 км (2 круга па 10 км);
Short XCR — 10 км (1 круг);

Short XCR (35+) — 10 км (1 круг);
Open XCR — 5,5 км (1 круг);
Youth XCR — 3,0 км (2 круга па 1,5 км);
Kids XCR — 1,5 км (1 круг);

Baby XCR — 500 м (1 круг);

 

Пераможцы і прызёры вызначаюцца па найменшым часе, затрачаным на дыстанцыі.

 

Swimrun

Свiмран - мультыспартыўная гонка, у якой паслядоўна чаргуюцца некалькi бегавых участкаў па перасечанай мясцовасці з плавальнымi участкамi. Асаблівасцю гонкі з'яўляецца адсутнасць транзітных зон, што прыводзіць да неабходнасці ўніверсальнага нязменнага камплекта амуніцыі (адзенне і абутак) на ўсю дыстанцыю.

Удзельнікам дазволена выкарыстанне дадатковага абсталявання такога як лапаткі, калабашкі і гідракасцюмы, матрац, выратавальныя камізэлькi, круг і гэтак далей. Але ўсе дадатковыя рэчы ўдзельнік нясе з сабой па ўсей трасе. Акрамя таго плавальны этап удзельнікі пераадольваюць у красоўках.
Гонка пачынаецца з бегавога этапу і затым чаргуецца з плаваннем.

Пры рэгістрацыі кожны ўдзельнік атрымае бланк: "Абсталяванне на дыстанцыі", у якім неабходна ўказаць усё дадатковае абсталяванне з якім будзе пераадольвацца дыстанцыя. У стартавым калідоры кожны ўдзельнік абавязаны прайсці праверку абсталявання, прад'явіць бланк "Абсталяванне на дыстанцыі" суддзі, толькі пасля праверкі абсталявання ўдзельнік дапускаецца на старт. Усё азначанае абсталяванне на працягу ўсёй гонкі павінна быць са спартоўцам, на фінішы суддзя правярае наяўнасць абсталявання паводле вашага бланка. Атрымання дадатковага абсталявання падчас пераадолення трасы або перадача свайго абсталявання іншым асобам, выкідванне абсталявання забаронена. Удзельнікі якія парушылі дадзеныя правілы дыскваліфікуюцца.

 

            ХС Duathlon

            Крос-кантры дуатлон - гэта від спорту, які ўключае ў сябе этап бегу па бездаражы, затым этап крос-кантры велагонкі і затым яшчэ адзін этап бегу па бездаражы.

 

            Adventure

         Камандныя спаборніцтвы са зменай відаў спорту (бег, ровар, розныя перашкоды) якія патрабуюць навыкаў арыентавання (маршрут паміж кантрольнымі кропкамі ўдзельнікі выбіраюць самастойна). Даўжыня дыстанцыі пры аптымальным маршруце 80 км.

Паслядоўнасць праходжання этапаў паказваецца ў картаграфічных матэрыялах гонкі. Маршрут этапа адзначаны на мапе. Эксплікацыя маршруту прадстаўлена ў легендзе этапу. Інфармацыя аб наступным этапе (карта і легенда) выдаецца камандам перад стартамі / або ў кропках змены этапаў (на апошнім кантрольным пункце (далей-КП) папярэдняга этапу.

Паслядоўнасць узяцця КП ў рамках этапу паказваецца ў легендзе. У легендзе апісваюцца (арыенцір на карце і апісанне самога КП). На бегавых этапах веласіпеды будуць заставацца пад кантролем суддзі на час праходжання задання.

Адметка КП электронная.Адсутнасць адзнакі аб узяцці КП хаця б у аднаго з удзельнікаў каманды прыводзіць да незаліку КП для каманды. Пры адсутнасцi КП неабходна неадкладна паведаміць пра гэта па тэлефоне арганізатарам і сфатаграфавацца на меркаваным месцы ўстаноўкі КП. На некаторых спецыяльных этапах адзнака можа вырабляцца іншым спосабам, аб чым вы будзеце праінфармаваныя падчас брыфінгу.

Адзнака КП з заданнем робіцца пасля выканання самога задання. Пры не паспяховым выкананні задання прадугледжана сістэма часовых штрафаў. Адсутнасць адзнакі КП прыводзіць да зняцця каманды са спаборніцтваў.     

 

 

 

 

  1. Харчаванне на дыстанцыі

Нашых спартоўцаў будзе акрыляць Red Bull

На дыстанцыях будуць знаходзіцца пункты харчавання (садавіна, вада,

ізатонік, прысмакi), колькасць пунктаў харчавання будзе пазначана на схеме трас.

 

  1. 8. Выдаткі на правядзенне спаборніцтваў

Рэклама мерапрыемства, разметка дыстанцыі, аплата харчавання суддзяў, хранаметраж, канцылярскія выдаткі і прызавы фонд фарміруецца са стартавага ўзносу і спонсарскай дапамогі арганізацый. Усе выдаткі па ўдзеле ў спаборніцтвах нясуць самі ўдзельнікі ці камандзіруючыя арганізацыі.

 

  1. Узнагароджанне

Усе ўдзельнікі спаборніцтваў на фінішы атрымліваюць медаль фінішэра.
          Elite, Short, Youth, Kids, ХС Duathlon, Adventure, ХС Relay, Kayaking  — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі і прызамі ад спонсараў;
          Open — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі.
          Baby Trail — усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца падарункамі на фінішы.

 

  1. Рэгістрацыя ўдзельнікаў і аплата стартавага ўзносу

Падаць заяўку і аплаціць стартавы ўнёсак можна ў раздзеле КРАМА Ласінай сцежкі

Кожны ўдзельнік пры рэгістрацыі атрымлівае стартавы пакет, у які ўваходзіць:

памятны медаль фінішэра;
стартавы нумар з чыпам хронаметражу і шпількамі;
буклет з неабходнай інфармацыяй аб старце;
спонсарскія падарункі;
анлайн вынікі;
пункт харчавання: садавіна, ізатонік, прысмакі;
пітная вада на фінішы;
пераапранальні;
туалет;
першая медычная дапамога.

 

Памеры стартавых узносаў за чалавека ў залежнасці ад даты рэгістрацыі.

 

Стартавыя слоты

па 30.03.2024

з 01 .04 па 31.05.2024

з 01.06 па 23.06.2024

Elite XCR

50р.

60р.

65р.

Short XCR

45р.

55р.

60р.

Open XCR

40р.

45р.

50р.

Youth XCR 

30р.

Kids XCR 

30р.

Baby XCR

10р.

Elite XC Bike 

60р.

70р.

75р.

Short XC Bike 

55р.

65р.

70р.

Open XC Bike 

45р.          

50р.

55р.

Youth XC Bike 

30р

Kids XC Bike 

30р.

ХС Duathlon 

60р.

70р.

75р.

Youth ХС Duathlon

30р.

Kids ХС Duathlon

30р.

Swimrun Elite 

50р.

60р.

65р.

Swimrun Short 

45р.

55р.

60р.

Elite Night XCR

45р.

55р.

65р.

Short Night XCR

40р.

50р.

55р.

Youth Night XCR 

30р.

Kids Night XCR

30р.

Kayaking (за каманду)

120р.

140р.

150р.

Adventure (за каманду)

120р.

140р.

150р.

ХС Relay (за каманду)

90р.

110р.

130р.

ХС Relay (банк удзельнiкаў)

50р.

60р.

70р.

        

 

Пры адсутнiцтве сябра для ХC Relay ёсць магчымась заявiцца ў банк удзельнiкаў. Каманды з такiх спартоўцаў будуць сабраны выпадкова.

Апошні дзень падачы заяўкі і аплаты стартавага ўзносу 23.06.2024
          Змяненні ў заяўках прымаюцца па 15.06.2024 (замена на іншага ўдзельніка).
          У выпадку няяўкі — аплата за стартавы ўзнос вяртацца не будзе.

Ёсць таксама магчымасць зарэгістравацца ў дзень спаборніцтваў (пры наяўнасці месцаў), +50% да крайняга кошту заяўкі. Падарункі фінішэра будуць дасланыя па пошце.

 

  1. Бяспека

Удзельнікі Bike, Adventure груп павінны быць з зашпіленымі шлемамі падчас перамяшчэння на ровары.

Удзел у заездах на роварах з электрычным прывадам або іншымі маторамі забаронены ў мэтах пэрсанальная бяспекі і бяспекі іншых удзельнікаў на трасе.

Удзельнікі Swimrun груп абавязкова павінны мець пры сабе шапачку для плавання, плавальныя акуляры. Пераадольваць водныя этапы неабходна ў абутку.

Удзельнікі Kayaking абавязкова павінны быць апранутыя ў выратавальную камiзэльку.

На арэне спаборніцтваў будзе знаходзіцца хуткая медычная дапамога. На дыстанцыі будуць знаходзіцца суддзі. На вадзе будзе дзяжурыць каманда ратавальнікаў. Строга забараняецца зрываць і маскаваць маркіроўку. У выпадку пагрозы жыццю і здароўю асабіста ўдзельніку або камусьці іншаму, удзельнік абавязаны неадкладна паведаміць аб гэтым суддзі, заставацца на месцы да прыбыцця першай медычнай дапамогі.

            Кожны ўдзельнік нясе асабістую адказнасць за праходжанне трасы, дазваляецца выкарыстанне GPS прылад, асабістых картаграфічных матэрыялаў, компаса і іншых сродкаў навігацыі. Загадзя ў раздзеле трасы будзе размешчаны GPS трэк трас, якія пры неабходнасці можна спампаваць. Усім удзельнікам пры пераадольванні дыстанцыі рэкамендуецца мець пры сабе сродак мабільнай сувязi, на дыстанцыях Adventure абавязкова мець пры сабе сродак мабiльнай сувязi з камерай i выхадам у iнтэрнэт, лiхтар, наяўныя грошы, аптэчку для аказання першай медыцынскай дапамогі, рэмкамплект, пітную ваду, пісьмовую асадку або аловак, компас.

 

 

  1. Экспа

На арэне спаборніцтваў будзе прадугледжаны гандаль грамадскага харчавання, а таксама будзе прадстаўлена прадукцыя нашых партнёраў.

 

  1. Парадак падачы пратэстаў і іх разгляд

Удзельнік можа апратэставаць вынік спаборніцтваў у выпадку парушэння правілаў спаборніцтваў або судзейскіх памылак, якія прывялі да істотных зменаў у асабістых выніках, а таксама ў выпадку няправільнага допуску ўдзельніка да гэтых спаборніцтваў.

У гэтым выпадку не пазней, чым за 30 хвілін да пачатку ўзнагароджвання, падаецца пісьмовы пратэст з указаннем пунктаў правіл, якія былі парушаны, на імя Галоўнага суддзі.

Пратэсты разглядаюцца Галоўным суддзёй спаборніцтваў і яго намеснікам. Несвоечасова пададзеныя пратэсты не разглядаюцца.

 

 

  1. Фотаздымка, відэаздымка

Пад час правядзення мерапрыемства будзе працаваць фота і відэа аператар.
          Фотаздымкі і відэа будуць размешчаны на нашым сайце ў раздзеле МЕДЫЯ.
         Пры рэгiстрацыi ўдзельнiк дае згоду на выкарыстанне яго фотаздымкаў у мэтах праектаў Elkpath.

 

  1. Хранаметраж

На спаборніцтвах выкарыстоўваецца сістэма электроннага хронаметражу. Стартавы нумар, які ўдзельнік атрымаў у стартавым пакеце, павінен быць надзейна замацаваны на грудзях або рулi ровара, руке. Чып электроннай адзнакі, які прымацаваны да нумара нельга змінаць, гэта можа прывесці да выхаду яго са строю.

 

 

  1. Транспарт

Прыехаць да месца старту можна:

Асабістым транспартам;

Сумесна са спадарожнікамі. Шукайце адзін аднаго ў суполцы @elkpath telegram;

Таксама прадугледжаны трансфер да арэны спаборніцтваў і назад з Полацка, кошт паездкі ў адзін бок 15 BYN. Падрабязней у раздзеле ТРАНСФЭР;

 

  1. Кэмпiнг

У цэнтры спаборніцтваў ёсць магчымасць паставіць свой намёт.

Кэмпінг абсталяваны пітной і тэхнічнай вадой, месцамі для вогнішча, прыбіральнямі, сметніцамі, гардэробнай, лазняй, пляжнай зонай і многім іншым. Лазня, кошт карыстання за адзін дзень 5р.

На арэне спаборніцтваў будзе працаваць кавярнi.

 

  1. Дзіцячы садок

У цэнтры спаборніцтваў прадугледжаны дзіцячы садок, узрост дзетак з 3 гадоў. Час працы дзіцячага сада  29.06.2023 з 10.00 па 17.00, з 19:00 па 23:00. 30.06.2024 з 10.00 па 16.00

 

  1. Рэклама

Калі ваша арганізацыя хоча рэкламаваць сябе на нашым мерапрыемстве, неабходна звярнуцца па тэлефоне +375 33 6791705 ці напісаць нам на электронную пошту elg@list.ru

 

ДАДЗЕНЫ РЭГЛАМЕНТ З’ЯЎЛЯЕЦЦА АФІЦЫЙНЫМ ЗАПРАШЭННЕМ НА СПАБОРНІЦТВЫ.