Main Content

Ласіная сцежка Мядзведжы лес - Дзень 2

Рэгламент. Мядзведжы лес 26-27 красавіка 2025 года


Начны вертыкальны кросс-кантры, Бег па бездарожжы «Ласіная сцежка Мядзведжы лес»
Night Vertical, Trail running «Elkpath Bear Forest».

3 і 4 этапы Кубка Ласінай Сцежкі

 

  1. Мэты і задачы
  2. Дата і месца правядзення
  3. Арганізатары і суддзі
  4. Праграма спаборніцтваў
  5. Рэгістрацыя ўдзельнікаў і аплата
  6. Удзельнікі спаборніцтваў
  7. Умовы правядзення
  8. Харчаванне на дыстанцыі
  9. Агульная табліца
  10. Выдаткі на правядзенне
  11. Узнагароджанне
  12. Бяспека
  13. Экспа
  14. Падача пратэстаў
  15. Фотаздымка, відэаздымка
  16. Хранаметраж
  17. Транспарт
  18. Рэклама

 

 

  1. Мэты і задачы

Прапаганда фізічнай культуры і спорту сярод насельніцтва і прыцягненне да рэгулярных заняткаў спортам;
Умацаванне здароўя і павышэнне фізічнай падрыхтоўкі;
Вызначэнне мацнейшых спартсменаў;

  1. Дата і месца правядзення

Спаборніцтвы адбудуцца 26-27 красавіка 2025 года у ГСАК “Лагойск”

Каардынаты арэны спаборніцтваў: 54.1847, 27.8105
Інфармацыйная падтрымка спаборніцтваў 
http://elkpath.by/
@elkpath.by

  1. Арганізатары і галоўная судзейская брыгада

ІП Навiчэнка Антон Уладзiмiравiч
ГСА «Беларуская федэрацыя арыентавання»

Галоўны суддзя: Навічэнка Антон Уладзіміравіч +375 33 6791705
Намеснік гл. суддзі: Вагін Андрэй Уладзіміравіч +375 33 3591702
Галоўны сакратар: Фурс Карына Уладзіміраўна + 375 29 9847318

  1. Праграма спаборніцтваў

 

26.04.2025. Субота.

8 км (Elite Night Vertical), 4 км (Short Night Vertical), 2,5 км (Youth Night Vertical), 1,25 км (Kids Night Vertical).

18:00 — 22:00 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;

20:00 Адкрыццё спаборнiцтваў;
20:40 Старт Kids Night VerticalYouth Night Vertical;
21:20 Закрыццё трас Kids, Youth Night Vertical;   
21:40 Узнагароджванне дзiцячых груп;
22:00 Старт Elite Night VerticalShort Night Vertical;
23:30 Узнагароджванне дарослых;
00:00 Закрыццё трас Night Vertical.

 

27.04.2025. Нядзеля.

20 км (Elite Trail), 10 км (Short Trail), 6 км (Open Trail), 3 км (Youth Trail), 1,5 км (Kids Trail), 300 м (Baby Trail).

09:30 — 12:00 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;

10:00 Адкрыццё спаборнiцтваў;
10:30 Старт Baby Trail;
11:00 Старт Kids Trail, Youth Trail;
11:50 Закрыццё трас Kids, Youth Trail;
12:10 Узнагароджванне дзiцячых груп;   
12:30 Старт Elite Trail, Short Trail;
12:45 Старт Open Trail;
15:30 Узнагароджванне дарослых;
16:05 Закрыццё трас Trail;
16:30 Закрыццё спаборніцтваў.

  1. Рэгістрацыя ўдзельнікаў і аплата стартавага ўзносу

Падаць заяўку і аплаціць стартавы ўнёсак можна ў раздзеле КРАМА Ласінай сцежкі

Кожны ўдзельнік пры рэгістрацыі атрымлівае стартавы пакет, у які ўваходзіць:

памятны медаль фінішэра;
стартавы нумар з чыпам хронаметражу і шпількамі;
буклет з неабходнай інфармацыяй аб старце;
спонсарскія падарункі;
анлайн вынікі;
пункт харчавання: садавіна, ізатонік, прысмакі;
пітная вада на фінішы;
пераапранальні;
туалет;
першая медычная дапамога.

За дадтковую плату можна атрымаць пашыранны стартавы пакет.
Да кожнага стартавага слоту можна дадаць па адной штуке кожнага з артыкулаў:

Кашулька
Майка
Бафік
Павязка
Кепка
Медальніца

УВАГА! Апошнідзень замовы дадтковых матэр’ялаў у стартавы пакет 12.04.2025

Памеры стартавых унёскаў залежаць ад даты рэгістрацыі. Чым раней, тым танней будзе каштаваць слот.

Апошні дзень падачы заяўкі і аплаты стартавага ўзносу 19.04.2025
Змяненні ў заяўках прымаюцца па 16.04.2025 (замена на іншага ўдзельніка, замена дысцыпліны або групы), кошт змены 10р.
У выпадку няяўкі — аплата за стартавы ўзнос вяртацца не будзе.

Ёсць таксама магчымасць зарэгістравацца ў дзень спаборніцтваў (пры наяўнасці месцаў). Падарункі фінішэра будуць дасланыя па пошце.

  1. Удзельнікі спаборніцтваў

Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 18 гадоў і асобы, якія не маюць супрацьпаказання да фізічных нагрузак. Удзельнікі нясуць персанальную адказнасць за стан свайго здароўя, аб чым пры рэгістрацыі ў дзень старту даюць распіску арганізатарам спаборніцтваў. Удзельнік, які не даў распіску, да ўдзелу ў спаборніцтвах не дапускаецца.

Спаборніцтвы праходзяць сярод розных узроставых груп названых у агульнай табліцы (пункт 9).

Групы, мужчыны і жанчыны спаборнічаюць асобна. Удзельнік пры рэгістрацыі на сайце спаборніцтваў асабіста выбірае, у якім заездзе ці забегу ён удзельнічае ў адпаведнасці са сваімі фізічнымі здольнасцямі і ўзростам:

Арганізатары пакідаюць за сабой права вылучэння дадатковых узроставых груп або аб’яднання існуючых.

Для рэгістрацыі ў цэнтры спаборніцтваў удзельніку неабходна прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, правы кіроўцы, студэнцкі білет, пасведчанне аб нараджэнні, пенсіённае пасведчанне).

Бацькі могуць суправаджаць сваіх дзяцей у праходжанні трасы, але не могуць дапамагаць фiзiчна (Цягнуць за руку). Дзяцей узростам да 6 гадоў павінны суправаджаць дарослыя. Пры рэгістрацыі адзін з бацькоў павінен прад’явіць:

  • Дакумент, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў і дакумент які сведчыць асобу дзіця;
  • Распіску аб персанальнай адказнасці аднаго з бацькоў за стан здароўя дзіцяці (будзе выдавацца на месцы старту).
  1. Умовы правядзення спаборніцтваў

Кожнаму ўдзельніку будзе прысвоены нумар з электронным чыпам. Нумар павінен быць замацаваны на грудзях ўдзельніка такім чынам, каб ён быў бачны суддзям на працягу ўсёй дыстанцыі. 

Старт і фініш кожнага ўдзельніка будзе фіксавацца электроннай сістэмай хронаметражу, дублявацца на відэакамеру, а так сама фiксавацца ручным хранаметражом. Праходжанне ўдзельнікам дыстанцыі будзе кантралявацца суддзямі.

Час старту і спіс удзельнікаў будуць на сайце спаборніцтваў https://elkpath.by/ а таксама размешчаны на стэндзе інфармацыі ў цэнтры спаборніцтваў.

Пераможцы і прызёры вызначаюцца па найменшым часе, затрачаным на дыстанцыі.

Арганізатары пакідаюць за сабой права змены дыстанцый (кіламетраж, кірунак, набор вышыні і г.д.) пад уплывам знешніх фактараў нават у дзень гонкі. Інфармуючы ўдзельнікаў належным чынам і захоўваючы справядлівасць вынікаў.

  1. Харчаванне на дыстанцыі
    Нашых спартоўцаў будзе акрыляць Red Bull

На дыстанцыях будуць знаходзіцца пункты харчавання (садавіна, вада, ізатонік, прысмакі), колькасць пунктаў харчавання будзе пазначана на схеме трас.

Уласнае дадатковае харчаванне спартсменаў дазволена размяшчаць толькі ў зоне стацыянарнага пункта харчавання (станцыі харчавання).
Дапамога (у тым ліку харчаванне) ад гледачоў — забаронена. Дапамога ад іншых удзельнікаў спаборніцтва дазволена.

  1. Агульная табліца

Кошт перарэгістрацыі слота на іншага спартоўца — 10 рублёў.
Кошт перарэгістрацыі на іншую дыстанцыю — 10 рублёў + розніца кошту слотаў у дзень старту (розніца кошту з таннейшым слотам не вяртаецца).

 

Стартавыя слоты

Год нараджэння удзельнікаў

Апісанне трасы

па 08.03.2025

па 31.03.2025

па 19.04.2025

У дзень старту

26 красавіка

Elite Night Vertical

… – 2007

8 км (2 кругa па 4 км)

55

60

70

85

Short Night Vertical

… – 2010

4 км (1 круг)

50

55

65

80

Youth Night Vertical

2011 – 2014

2,5 км (2 круга па 1,25 км)

30

35

40

50

Kids Night Vertical

2015 – 2018

1,25 км (1 круг)

30

35

40

50

27 красавіка

Elite Trail

… – 2007

20 км (2 кругa па 10 км)

55

60

70

85

Short Trail

… – 2010

10 км (1 круг)

50

55

65

80

Short Trail 35+

… – 1990

10 км (1 круг)

50

55

65

80

Open Trail

… – 2011

6 км (1 круг)

45

50

60

75

Youth Trail

2011 – 2014

3,0 км (2 круга па 1,5 км)

30

35

40

50

Kids Trail

2015 – 2018

1,5 км (1 круг)

30

35

40

50

Baby Trail

2019 – …

500 м (1 круг)

15

20

25

35

 

  1. Выдаткі на правядзенне спаборніцтваў

Рэклама мерапрыемства, разметка дыстанцыі, аплата харчавання суддзяў, хранаметраж, канцылярскія выдаткі і прызавы фонд фарміруецца са стартавага ўзносу і спонсарскай дапамогі арганізацый. Варта ГСКА «Лагойск» забяспечвае ахову правапарадку. Лагойскай ЦРБ забяспечвае медыцынскае суправаджэнне мерапрыемства .

Усе выдаткі па ўдзеле ў спаборніцтвах нясуць самі ўдзельнікі ці камандзіруючыя арганізацыі.

  1. Узнагароджанне

Усе ўдзельнікі спаборніцтваў на фінішы атрымліваюць медаль фінішэра.

Elite, Short, Youth, Kids — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі.
Прызамі ад спонсараў;
Open — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі.
Baby — усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца падарункамі на фінішы.

  1. Бяспека

На арэне спаборніцтваў будзе знаходзіцца хуткая медычная дапамога. На дыстанцыі будуць знаходзіцца суддзі. Строга забараняецца зрываць і маскіраваць маркіроўку. У выпадку пагрозы жыццю і здароўю асабіста ўдзельніку або камусьці іншаму, удзельнік абавязаны неадкладна паведаміць аб гэтым суддзі, заставацца на месцы да прыбыцця першай медычнай дапамогі.

Кожны ўдзельнік нясе асабістую адказнасць за праходжанне трасы, дазваляецца выкарыстанне GPS прылад, асабістых картаграфічных матэрыялаў, компаса і іншых сродкаў навігацыі. Загадзя ў раздзеле трасы будзе размешчаны GPS трэк трас, якія пры неабходнасці можна спампаваць.

Удзельнікі Night груп павінны быць з ліхтарыкам на працяг ўсяго часу гонкі.

  1. Экспа

На арэне спаборніцтваў будзе прадугледжаны гандаль грамадскага харчавання, а таксама будзе прадстаўлена прадукцыя нашых партнёраў.

  1. Парадак падачы пратэстаў і іх разгляд

Удзельнік можа апратэставаць вынік спаборніцтваў у выпадку парушэння правілаў спаборніцтваў або судзейскіх памылак, якія прывялі да істотных зменаў у асабістых выніках, а таксама ў выпадку няправільнага допуску ўдзельніка да гэтых спаборніцтваў.

У гэтым выпадку не пазней, чым за 30 хвілін да пачатку ўзнагароджвання, падаецца пісьмовы пратэст з указаннем пунктаў правіл, якія былі парушаны, на імя Галоўнага суддзі.

Пратэсты разглядаюцца Галоўным суддзёй спаборніцтваў і яго намеснікам. Несвоечасова пададзеныя пратэсты не разглядаюцца.

  1. Фотаздымка, відэаздымка

Пад час правядзення мерапрыемства будзе працаваць фота і відэа аператар.
Фотаздымкі і відэа будуць размешчаны на нашым сайце ў раздзеле МЕДЫЯ.
Пры рэгістрацыі ўдзельнік дае згоду на выкарыстанне яго фотаздымкаў у мэтах праектаў Elkpath.

  1. Хранаметраж

На спаборніцтвах выкарыстоўваецца сістэма электроннага хронаметражу. Стартавы нумар, які ўдзельнік атрымаў у стартавым пакеце, павінен быць надзейна замацаваны на грудзях. Чып электроннай адзнакі, які прымацаваны да нумара нельга змінаць, гэта можа прывесці да выхаду яго са строю.

  1. Транспарт

Прыехаць да месца старту можна:
Асабістым транспартам;
Сумесна са спадарожнікамі. Шукайце адзін аднаго ў суполцы @elkpath telegram;

  1. Рэклама

Калі ваша арганізацыя хоча рэкламаваць сябе на нашым мерапрыемстве, неабходна звярнуцца па тэлефоне +375 33 6791705 ці напісаць нам на электронную пошту elg@lіst.ru

ДАДЗЕНЫ РЭГЛАМЕНТ З’ЯЎЛЯЕЦЦА АФІЦЫЙНЫМ ЗАПРАШЭННЕМ НА СПАБОРНІЦТВЫ.