Main Content

Ласіная сцежка этап Наваполацк

Бег па бездарожжы і крос-кантры велагонка «Ласіная сцежка этап Наваполацк»
Trail running and cross country Bike race “Elk Path stage Navapolatsk”

  1. Мэты і задачы
  • прапаганда фізічнай культуры і спорту сярод насельніцтва і ўцягванне іх у рэгулярныя заняткі спортам;
  • умацаванне здароўя і павышэнне фізічнай падрыхтоўкі;
  • вызначэнне мацнейшых спартсменаў;

 

  1. Дата і месца правядзення.

Спаборніцтвы адбудуцца 24 верасня 2022 года г. Наваполацк, Баравуха 1, Вучылішча алімпійскага рэзерву (ВАР).

  • Каардынаты арэны спаборніцтваў:55.5928, 28.6153
    • Каардынаты паркоўкі:55.5915, 28.6133
    • Далей да месца старту па схеме пешшу.
    • Інфармацыйная падтрымка спаборніцтваў http://elkpath.by/ @elkpath.by
  1. Арганізатары і галоўная судзейская брыгада

Аддзел спорту і турызму Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта;
Беларуская федэрацыя арыентавання;
ІП Навiчэнка Антон Уладзiмiравiч.
Галоўны суддзя: Навічэнка Антон Уладзіміравіч +375 33 6791705
Намеснік гл. суддзі: Вагін Андрэй Уладзіміравіч +375 33 3591702

4. Праграма спаборніцтваў

22 км (Elite Trail), 11 км (Age Trail), 6 км (Open Trail), 3 км (Youth Trail), 1,5 км (Kids Trail), 300 м (Baby Trail), 70 км (Elite Bike), 35 км (Age Bike), 16 км (Open Bike), 16 км (Youth Bike), 8 км (Kids Bike). 

09:00 — 12:30 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў

10:00 Адкрыццё спаборніцтваў

10:20 Старт Baby Trail на дыстанцыі 300 м (0-6 гадоў)

10:30 Старт Kids Trail на дыстанцыі 1,5 км (7-9 гадоў)

10:45 Старт Youth Trail на дыстанцыі 3 км (10 — 15 гадоў)
11:20  Старт Open Bike на дыстанцыi 16 км, Youth Bike (10 — 15 гадоў) на дыстанцыi 16 км , Kids Bike (7-9 гадоў) на дыстанцыі 8 км
12.15 Закрыццё дзіцячых трас
12:20 Старт Elite Bike на дыстанцыі 70 км, Age Bike на дыстанцыі 35 км
12:35 Старт Elite Trail на дыстанцыі 22 км, Age Trail на дыстанцыі 11 км
12:45 Старт Open Trail на дыстанцыі 6 км
14:35 Закрыццё ўваходу на 2 круг Elite Trail дыстанцыі 22 км
15:20 Закрыццё ўваходу на 2 круг Elite Bike дыстанцыі 70 км
16:35 Закрыццё трас Trail 22, 11, 6 км
17:55 Закрыццё трас Bike 70, 35, 16 км
16:40 – 17:50 Узнагароджванне і закрыццё спаборніцтваў.

  1. Удзельнікі спаборніцтваў

Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 18 гадоў і асобы, якія не маюць супрацьпаказання да фізічных нагрузак. Удзельнікі нясуць персанальную адказнасць за стан свайго здароўя, аб чым пры рэгістрацыі ў дзень старту даюць распіску арганізатарам спаборніцтваў. Удзельнік, які не даў распіску, да ўдзелу ў спаборніцтвах не дапускаецца.

Мужчыны і жанчыны спаборнічаюць асобна.

Удзельнік пры рэгістрацыі на сайце спаборніцтваў асабіста выбірае, у якім заездзе ці забегу ён удзельнічае ў адпаведнасці са сваімі фізічнымі здольнасцямі і ўзростам:

  • Elite Trail — Мужчыны / Жанчыны (18+)
  • Age Trail
    • Узроставая група – Мужчыны / Жанчыны (16-39)
    • Узроставая група – Мужчыны / Жанчыны (40+)
  • Open Trail – Мужчыны / Жанчыны (14+)
  • Elite Bike — Мужчыны / Жанчыны (18+)
  • Age Bike
    • Узроставая група – Мужчыны / Жанчыны (16-39)
    • Узроставая група – Мужчыны / Жанчыны (40+)
  • Open Bike – Мужчыны / Жанчыны (14+)

Для рэгістрацыі ў цэнтры спаборніцтваў удзельніку неабходна прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, правы кіроўцы, студэнцкі білет, пасведчанне аб нараджэнні, пенсіённае пасведчанне).

Дзіцячыя забегі

  • Baby — Хлопчыкі / Дзяўчынкі (0-6)
  • Kids — Хлопчыкі / Дзяўчынкі (7-9)
  • Youth Trail Хлопчыкі / Дзяўчынкі (10-15)

Дзіцячыя заезды

  • Youth Bike —  Хлопчыкі / Дзяўчынкі (10-15)
  • Kids Bike — Хлопчыкі / Дзяўчынкі (7-9)

Бацькі могуць суправаджаць сваіх дзяцей у праходжанні трасы. Дзяцей узростам да 6 гадоў, а так сама дзяцей у группе Kids Bike павінны суправаджаць дарослыя. Пры рэгістрацыі адзін з бацькоў павінен прад’явіць:

  • Дакумент, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў і дакумент які сведчыць асобу дзіцяці.
  • Распіску аб персанальнай адказнасці аднаго з бацькоў за стан здароўя дзіцяці (будзе выдавацца на месцы старту).
  1. Умовы правядзення спаборніцтваў

Кожнаму ўдзельніку будзе прысвоены нумар з электронным чыпам. Нумар павінен быць замацаваны на грудзях, стырне ровара ўдзельніка такім чынам, каб ён быў бачны суддзям на працягу ўсёй дыстанцыі.

Старт і фініш кожнага ўдзельніка будзе фіксавацца электроннай сістэмай хронаметражу, і дублявацца на відэакамеру. Праходжанне ўдзельнікам дыстанцыі будзе кантралявацца суддзямі.

Час старту і спіс удзельнікаў будуць на сайце спаборніцтваў http://elkpath.by/ а таксама размешчаны на стэндзе інфармацыі ў цэнтры спаборніцтваў.

Даўжыня дыстанцыі ў групе Elite Trail складае 22 км (2 круга па 11 км).
Даўжыня дыстанцыі ў групе Age Trail — 11 км (1 круг).
Даўжыня дыстанцыі ў Open Trail групе — 6 км (1 круг).
Даўжыня дыстанцыі ў Youth Trail узросту 10-15 гадоў — 3 км (2 круга па 1.5 км)
Даўжыня дыстанцыі ў Kids Trail узросту 7-9 гадоў – 1.5 км (1 круг)
Даўжыня дыстанцыі ў Baby Trail узросту 0-6 гадоў — 300 м (1 круг)

Даўжыня дыстанцыі ў групе Elite Bike складае 70 км (2 круга па 35 км).
Даўжыня дыстанцыі ў групе Age Bike — 35 км (1 круг).
Даўжыня дыстанцыі ў Open Bike групе — 16 км (2 круга па 8 км).
Даўжыня дыстанцыі ў Youth Bike групе — 16 км (2 круга па 8 км).
Даўжыня дыстанцыі ў Kids Bike групе — 8 км (1 круг).

Пераможцы і прызёры вызначаюцца па найменшым часе, затрачаным на дыстанцыі.

  1. Харчаванне на дыстанцыі

Нашых спартоўцаў будзе акрыляць Red Bull

На дыстанцыі Trail (22, 11 км) і Bike (70, 35 км) будуць знаходзіцца пункты харчавання (садавіна, вада, ізатонік, прысмакi).

Bike:

70 км — 5 пунктаў з пітной вадой, 1 пункт харчавання.
35 км — 3 пункты з пітной вадой, 1 пункт харчавання.
16 км — 1 пункт з пітной вадой.

Trail:

22 км — 5 пунктаў з пітной вадой, 1 пункт харчавання.
11 км — 2 пункты з пітной вадой, 1 пункт харчавання.
6 км — 1 пункт з пітной вадой.
3 км – 1 пункт з пiтной вадой.

  1. Выдаткі на правядзенне спаборніцтваў

Рэклама мерапрыемства, разметка дыстанцыі, аплата харчавання суддзяў, хранаметраж, канцылярскія выдаткі і прызавы фонд фарміруецца са стартавага ўзносу і спонсарскай дапамогі арганізацый. Усе выдаткі па ўдзеле ў спаборніцтвах нясуць самі ўдзельнікі ці камандзіруючыя арганізацыі.

  1. Узнагароджанне

Усе ўдзельнікі спаборніцтваў на фінішы атрымліваюць медаль фінішэра.
Elite Trail, Elite Bike — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі і грашовымі прызамі.
Age Trail, Age Bike — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі і прызамі ад партнёраў.
Kids Trail, Youth Trail, Youth Bike, Kids Bike — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі і прызамі ад партнёраў, а так сама група Kids Trail ўзнагароджваецца кбукамi i граматамi ад Наваполацкага адзелу спорта.
Open Trail, Open Bike — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі.
Baby Trail — усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца падарункамі на фінішы.

  1. Рэгістрацыя ўдзельнікаў і аплата стартавага ўзносу

Падаць заяўку і аплаціць стартавы ўзнос можна ў раздзеле РЭГІСТРАЦЫЯ

Кожны ўдзельнік пры рэгістрацыі атрымлівае стартавы пакет, у які ўваходзіць:

  • памятны медаль фінішэра;
  • стартавы нумар з чыпам хронаметражу і шпількамі;
  • буклет з неабходнай інфармацыяй аб старце;
  • спонсарскія падарункі;
  • анлайн вынікі;
  • пункт харчавання: садавіна, ізатонік, прысмакі (Bike 70, 35 км, Trail 22, 11 км);
  • пітная вада на фінішы;
  • пераапранальні;
  • туалет;
  • першая медычная дапамога.

Памеры стартавых узносаў за чалавека ў залежнасці ад даты рэгістрацыі:

Elite Trail (22 км)

  • з 24.08 па 04.09.2022 — 40 BYN
  • з 05.09 па 12.09.2022 — 45 BYN
  • з 13.09 па 20.09.2022 — 50 BYN

Age Trail (11 км)

  • з 24.08 па 04.09.2022 — 35 BYN
  • з 05.09 па 12.09.2022 — 40 BYN
  • з 13.09 па 20.09.2022 — 45 BYN

Open Trail (6 км)

  • з 24.08 па 04.09.2022 — 30 BYN
  • з 05.09 па 12.09.2022 — 35 BYN
  • з 13.09 па 20.09.2022 — 40 BYN

Youth Trail (3 км)

  • з 24.08 па 04.09.2022 — 20 BYN
  • з 05.09 па 12.09.2022 — 25 BYN
  • з 13.09 па 20.09.2022 — 30 BYN

Kids Trail (1,5 км)

  • бясплатна.

Baby Trail (300 м)

  • бясплатна.

Elite Bike (70 км)

  • з 24.08 па 04.09.2022 — 45 BYN
  • з 05.09 па 12.09.2022 — 50 BYN
  • з 13.09 па 20.09.2022 — 55 BYN

Age Bike (35 км)

  • з 24.08 па 04.09.2022 — 40 BYN
  • з 05.09 па 12.09.2022 — 45 BYN
  • з 13.09 па 20.09.2022 — 50 BYN

Open Bike (16 км)

  • з 24.08 па 04.09.2022 — 35 BYN
  • з 05.09 па 12.09.2022 — 40 BYN
  • з 13.09 па 20.09.2022 — 45 BYN

Youth Bike, Kids Bike (16 км, 8 км)

  • з 24.08 па 04.09.2022 — 25 BYN
  • з 05.09 па 12.09.2022 — 30 BYN
  • з 13.09 па 20.09.2022 — 35 BYN

Апошні дзень падачы заяўкі і аплаты стартавага ўзносу 20.09.2022
Змяненні ў заяўках прымаюцца па 15.09.2022 (замена на іншага ўдзельніка).
Колькасць месцаў у кожнай групе абмежавана!
У выпадку няяўкі — аплата за стартавы ўзнос вяртацца не будзе.
Ёсць таксама магчымасць зарэгістравацца ў дзень спаборніцтваў (пры наяўнасці месцаў), +50% да крайняга кошту заяўкі. Падарункі фінішэра будуць дасланыя па пошце.

  1. Бяспека

Удзельнікі Bike груп павінны быць з зашпіленымі шлемамі падчас перамяшчэння на ровары.

Удзел у заездах на роварах з электрычным прывадам або іншымі маторамі забаронены ў мэтах пэрсанальная бяспекі і бяспекі іншых удзельнікаў на трасе.

На арэне спаборніцтваў будзе знаходзіцца хуткая медычная дапамога, МНС, міліцыя. На дыстанцыі будуць знаходзіцца суддзі. Строга забараняецца зрываць і маскіраваць маркіроўку. У выпадку пагрозы жыццю і здароўю асабіста ўдзельніку або камусьці іншаму, удзельнік абавязаны неадкладна паведаміць аб гэтым суддзі, заставацца на месцы да прыбыцця першай медычнай дапамогі.

Удзельнік на дыстанцыі Elite Bike 70 км павінен пераадолець першы круг 35 км не болей чым за 3 гадзіны, Elite Trail 22 км павінен пераадолець першы круг 11 км не болей чым за 2 гадзіны. Удзельнікі, якія не ўклаліся ў ліміт першага круга, не дапускаюцца да выхаду на другі круг.

Кожны ўдзельнік нясе асабістую адказнасць за праходжанне трасы, дазваляецца выкарыстанне GPS прылад, асабістых картаграфічных матэрыялаў, компаса і іншых сродкаў навігацыі. Загадзя ў раздзеле трасы будзе размешчаны GPS трэк трас, якія пры неабходнасці можна спампаваць.

Усім удзельнікам пры пераадольванні дыстанцыі рэкамендуецца мець пры сабе сродак мабільнай сувязі.

  1. Экспа

На арэне спаборніцтваў будзе прадугледжаны гандаль грамадскага харчавання, а таксама будзе прадстаўлена прадукцыя нашых партнёраў.

  1. Парадак падачы пратэстаў і іх разгляд

Удзельнік можа апратэставаць вынік спаборніцтваў у выпадку парушэння правілаў спаборніцтваў або судзейскіх памылак, якія прывялі да істотных зменаў у асабістых выніках, а таксама ў выпадку няправільнага допуску ўдзельніка да гэтых спаборніцтваў.

У гэтым выпадку не пазней, чым за 30 хвілін да пачатку ўзнагароджвання, падаецца пісьмовы пратэст з указаннем пунктаў правіл, якія былі парушаны, на імя Галоўнага суддзі.

Пратэсты разглядаюцца Галоўным суддзёй спаборніцтваў і яго намеснікам. Несвоечасова пададзеныя пратэсты не разглядаюцца.

  1. Фотаздымка, відэаздымка

Пад час правядзення мерапрыемства будзе працаваць фота і відэа аператар.
Фатаздымкі і відэа будуць размешчаны на нашым сайце ў раздзеле МЕДЫЯ.

  1. Хранаметраж

На спаборніцтвах выкарыстоўваецца сістэма электроннага хронаметражу. Стартавы нумар, які ўдзельнік атрымаў у стартавым пакеце, павінен быць надзейна замацаваны на грудзях. Чып электроннай адзнакі, які прымацаваны да нумара нельга змінаць, гэта можа прывесці да выхаду яго са строю.

  1. Транспарт

Прыехаць да месца старту можна:

  • Асабістым транспартам.
  • Сумесна са спадарожнікамі. Шукайце адзін аднаго ў суполцы http://vk.com/elkpath
  • Маршрутным таксі з Мінска да прыпынку (http://naminsk.by http://npm.by)
  • Аўтобусам «6» Наваполацк-Баравуха 1 (Наваполацк – ВАР).

Таксама прадугледжаны трансфер да арэны спаборніцтваў і назад, пра гэта можна даведацца падрабязней у раздзеле ТРАНСФЭР.

  1. Гасцініца ВАР, намётавы лагер

У цэнтры спаборніцтваў ёсць магчымасць замовіць начлег у Вучылішчы алімпійскага рэзерву.

 

1 — 9-ці месны
1 — 6-ці месны
1 — 4-х месны
2 — 3-х месны
2 — 2-х месны
+375 214 515764 Таццяна Міхайлаўна. Кошт 19 BYN.

Таксама можна усталяваць свае намёты ў кэмпінгу. 3 BYN за адно месца.

  1. Дзіцячы садок

У цэнтры спаборніцтваў прадугледжаны дзіцячы садок, узрост дзетак з 3 гадоў.

  1. Рэклама

Калі ваша арганізацыя хоча рэкламаваць сябе на нашым мерапрыемстве, неабходна звярнуцца па тэлефоне +375 33 6791705 ці напісаць нам на электронную пошту elg@list.ru

ДАДЗЕНЫ РЭГЛАМЕНТ З’ЯЎЛЯЕЦЦА АФІЦЫЙНЫМ ЗАПРАШЭННЕМ НА СПАБОРНІЦТВЫ.