Ласіная сцежка
Бег па бездарожжы і крос-кантры лыжная гонка «Ласіная сцежка»
Trail running and cross country Ski race «Elk Path»
- Мэты і задачы
- прапаганда фізічнай культуры і спорту сярод насельніцтва і ўцягванне іх у рэгулярныязаняткі спортам;
- умацаванне здароўя і павышэнне фізічнай падрыхтоўкі;
- вызначэнне мацнейшых спартсменаў;
- Дата і месца правядзення.
Спаборніцтвы адбудуцца 4 лютага 2023 года г. Наваполацк, Баравуха 1, Вучылішча алімпійскага рэзерву (ВАР).
· Каардынаты арэны спаборніцтваў: 55.592800, 28.615389
· Каардынаты паркоўкі: 55.591514, 28.613374
· Далей да месца старту па схеме пешшу.
· Інфармацыйная падтрымка спаборніцтваў http://elkpath.by/ @elpath.by
- Арганізатары і галоўная судзейская брыгада
Аддзел спорту і турызму Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта
Беларуская федэрацыя арыентавання
ІП Навiчэнка Антон Уладзiмiравiч
Галоўны суддзя: Навічэнка Антон Уладзіміравіч +375 33 6791705
Намеснік гл. суддзі: Вагін Андрэй Уладзіміравіч +375 33 3591702
- Праграма спаборніцтваў
22 км (EliteTrail), 11 км (AgeTrail), 6 км (OpenTrail), 3 км (YouthTrail), 1,5 км (KidsTrail), 300 м (BabyTrail), 30 км (EliteSki), 15км (AgeSki), 5 км (OpenSki), 3км (YouthSki), 1км (KidsSki).
09:30 - 12:30 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў
10:00 Адкрыццё спаборніцтваў
10:15 Старт BabyTrail на дыстанцыі 300 м (0-6 гадоў)
10:25 Старт KidsSki (7-9 гадоў) на дыстанцыі 1км
10:35 Старт YouthSki (10 - 15 гадоў) на дыстанцыi 3 км
10:45 СтартOpenSki на дыстанцыi 5 км
11:00 Старт EliteSki на дыстанцыі 30 км, AgeSki на дыстанцыі 15 км
11:10 Старт YouthTrail на дыстанцыі 3 км (10 - 15 гадоў)
11:10 Старт KidsTrail на дыстанцыі 1,5 км (7-9 гадоў)
11.40 Закрыццё дзіцячых трас
12:00 Узнагароджванне дзiцячых забегаў.
12:10 Старт EliteTrail на дыстанцыі 22 км, AgeTrail на дыстанцыі 11 км
12:25 Старт OpenTrail на дыстанцыі 6 км
14:40 Закрыццё ўваходу на другi круг EliteTrail дыстанцыі 22 км
15:00 Закрыццё ўваходу на апошнi круг EliteSki дыстанцыі 30 км
16:10 Закрыццё трас Trail, Ski
16:00 – 16:30 Узнагароджванне і закрыццё спаборніцтваў.
- Удзельнікі спаборніцтваў
Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 18 гадоў, і асобы, якія не маюць супрацьпаказанняў да фізічных нагрузак. Удзельнікі нясуць персанальную адказнасць за стан свайго здароўя, аб чым пры рэгістрацыі ў дзень старту даюць распіску арганізатарам спаборніцтваў. Удзельнік, які не даў распіску, да ўдзелу ў спаборніцтвах не дапускаецца.
Мужчыны і жанчыны спаборнічаюць асобна.
Удзельнік пры рэгістрацыі на сайце спаборніцтваў асабіста выбірае, у якім забегу ён удзельнічае:
- Elite Trail - Мужчыны / Жанчыны (18+)
- Age Trail
- Узроставая група – Мужчыны / Жанчыны (16-45)
- Узроставая група – Мужчыны / Жанчыны (46+)
- Open Trail – Мужчыны / Жанчыны (14+)
- Elite Ski- Мужчыны / Жанчыны (18+)
- Age Ski
- Узроставая група – Мужчыны / Жанчыны (16-45)
- Узроставая група – Мужчыны / Жанчыны (46+)
- Open Ski – Мужчыны / Жанчыны (14+)
Арганізатары пакідаюць за сабой права вылучэння дадатковых узроставых груп або аб'яднання існуючых.
Для рэгістрацыі ў цэнтры спаборніцтваў удзельніку неабходна прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, правы кіроўцы, студэнцкі білет, пасведчанне аб нараджэнні, пенсіённае пасведчанне).
Дзіцячыя забегі
- Baby- Хлопчыкі / Дзяўчынкі (0-6)
- Kids- Хлопчыкі / Дзяўчынкі (7-9)
- Youth Trail - Хлопчыкі / Дзяўчынкі (10-15)
Дзіцячыя забегi
- Youth Ski - Хлопчыкі / Дзяўчынкі (10-15)
- Kids Ski - Хлопчыкі / Дзяўчынкі (7-9)
Бацькі могуць суправаджаць сваіх дзяцей у праходжанні трасы. Пры рэгістрацыі адзін з бацькоў павінен падаць:
- Дакумент, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў і дакумент, які сведчыць асобу дзіцяці.
- Распіску аб персанальнай адказнасці аднаго з бацькоў за стан здароўя дзіцяці (будзе выдавацца на месцы старту).
- Умовы правядзення спаборніцтваў
Кожнаму ўдзельніку будзе прысвоены нумар з электронным чыпам. Нумар павінен быць замацаваны на грудзях, ўдзельніка такім чынам, каб ён быў бачны суддзям на працягу ўсёй дыстанцыі.
Старт і фініш кожнага ўдзельніка будзе фіксавацца электроннай сістэмай хронаметражу, і дублявацца на відэакамеру. Праходжанне ўдзельнікам дыстанцыі будзе кантралявацца суддзямі.
Час старту і спіс удзельнікаў будуць на сайце спаборніцтваў http://elkpath.by/ а таксама размешчаны на стэндзе інфармацыі ў цэнтры спаборніцтваў.
Даўжыня дыстанцыі ў групе EliteTrail складае 22 км (2 круга па 11 км).
Даўжыня дыстанцыі ў групе AgeTrail - 11 км (1 круг).
Даўжыня дыстанцыі ў OpenTrail групе - 6 км (1 круг).
Даўжыня дыстанцыі ў YouthTrail узросту - 3 км (2 круга па 1.5 км)
Даўжыня дыстанцыі ў KidsTrail узросту - 1.5 км (1 круг)
Даўжыня дыстанцыі ў BabyTrail узросту - 300 м (1 круг)
Даўжыня дыстанцыі ў групе EliteSki складае 30 км (3 круга па 10 км).
Даўжыня дыстанцыі ў групе AgeSki - 15 км (1 круг 10 км, 1 круг 6,5 км).
Даўжыня дыстанцыі ў OpenSki групе - 6,5 км (1 круг).
Даўжыня дыстанцыі ў YouthSki групе - 3 км (3 круга).
Даўжыня дыстанцыі ў KidsSki групе - 1 км (1 круг).
Параметры дыстанцый Ski могуць мяняцца ў сувязі з умовамі надвор'я.
Пераможцы і прызёры вызначаюцца па найменшым часе, затрачаным на дыстанцыі.
- Харчаванне на дыстанцыі
Нашых спартоўцаў будзе акрыляць RedBull
На дыстанцыі Trail (22, 11 км) і Ski (30, 15 км) будуць знаходзіцца пункты харчавання (садавіна, вада, ізатонік, прысмакi).
Trail:
22 км - 5 пунктаў з пітной вадой, 1 пункт харчавання.
11 км - 2 пункты з пітной вадой, 1 пункт харчавання.
6 км - 1 пункт з пітной вадой.
3 км – 1 пункт з пiтной вадой.
Ski:
30км - 5 пунктаў з пітной вадой, 1 пункт харчавання.
15 км - 2 пункты з пітной вадой, 1 пункт харчавання.
5 км - 1 пункт з пітной вадой.
- Выдаткі на правядзенне спаборніцтваў
Рэклама мерапрыемства, арэнда трас, разметка дыстанцыі, аплата харчавання суддзяў, хранаметраж, канцылярскія выдаткі і прызавы фонд фарміруецца са стартавага ўзносу і спонсарскай дапамогі арганізацый. Усе выдаткі па ўдзеле ў спаборніцтвах нясуць самі ўдзельнікі ці камандзіруючыя арганізацыі.
- Узнагароджанне
Усе ўдзельнікі спаборніцтваў на фінішы атрымліваюць медаль фінішэра.
EliteSki, EliteTrail, AgeSki, AgeTrail - пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі і прызамі ад партнёраў.
KidsTrail, YouthTrail,YouthSki,KidsSki - пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкаміі прызамі ад партнёраў.
OpenSki, OpenTrail - пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі.
BabyTrail - усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца падарункамі на фінішы.
- Рэгістрацыя ўдзельнікаў і аплата стартавага ўзносу
Кожны ўдзельнік пры рэгістрацыі атрымлівае стартавы пакет, у які ўваходзіць:
- Памятны медаль фінішэра;
- стартавы нумар з чыпам хронаметражу і шпількамі;
- буклет з неабходнай інфармацыяй аб страце;
- спонсарскія падарункі;
- анлайн вынікі;
- пункт харчавання: садавіна, ізатонік;
- пітная вада на фінішы;
- пераапранальні;
- туалет;
- першая медычная дапамога.
Памерты стартавых узносаў у групы за чалавека ў залежнасці ад даты рэгістрацыі (кошт у BYN):
| з 09.01 па 15.01.2023 | з 16.01 па 23.01.2023 | з 24.01 па 01.02.2023 |
Elite Trail (22 км) | 40 | 45 | 50 |
Age Trail (11км) | 35 | 40 | 45 |
Open Trail (6 км) | 30 | 35 | 40 |
Youth Trail (3 км) | 20 | 25 | 30 |
BabyTrail (300 м) | Бясплатна | ||
Elite Ski (30 км) | 55 | 60 | 65 |
Age Ski (15 км) | 45 | 50 | 55 |
Open Ski (5 км) | 40 | 45 | 50 |
Youth Ski (3 км) | 25 | 30 | 35 |
Kids Ski (1 км) | Бясплатна |
Апошні дзень падачы заяўкі і аплаты стартавага ўзносу 01.02.2023
Змяненні ў заяўках прымаюцца па 26.01.2023 (замена на іншага ўдзельніка).
Колькасць месцаў у кожнай групе абмежавана!
У выпадку няяўкі - аплата за стартавы ўзнос вяртацца не будзе.
Ёсць таксама магчымасць зарэгістравацца ў дзень спаборніцтваў (пры наяўнасці месцаў), +50% да крайняга кошту заяўкі. Падарункі фінішэра будуць дасланыя па пошце.
- Бяспека
На арэне спаборніцтваў будзе знаходзіцца хуткая медычная дапамога, МНС, міліцыя. На дыстанцыі будуць знаходзіцца суддзі. Строга забараняецца зрываць і маскіраваць маркіроўку. У выпадку пагрозы жыццю і здароўю асабіста ўдзельніку або камусьці іншаму, удзельнік абавязаны неадкладна паведаміць аб гэтым суддзі, заставацца на месцы да прыбыцця першай медычнай дапамогі.
Удзельнік EliteSki 30 км або EliteTrail 22 км павінен пераадолець палову дыстанцыi (15 км, 11 км) не болей чым за 3 гадзіны. Удзельнікі, якія не ўклаліся ў ліміт, не дапускаюцца да выхаду на другі круг.
Кожны ўдзельнік нясе асабістую адказнасць за праходжанне трасы, дазваляецца выкарыстанне GPS прылад, асабістых картаграфічных матэрыялаў, компаса і іншых сродкаў навігацыі. Загадзя ў раздзеле трасы будзе размешчаны GPS трэк трас, якія пры неабходнасці можна спампаваць.
Усім удзельнікам пры пераадольванні дыстанцыі рэкамендуецца мець пры сабе сродак мабільнай сувязі.
- Экспа
На арэне спаборніцтваў будзе прадугледжаны гандаль грамадскага харчавання, а таксама будзе прадстаўлена прадукцыя нашых партнёраў.
- Парадак падачы пратэстаў і іх разгляд
Удзельнік можа апратэставаць вынік спаборніцтваў у выпадку парушэння правілаў спаборніцтваў або судзейскіх памылак, якія прывялі да істотных зменаў у асабістых выніках, а таксама ў выпадку няправільнага допуску ўдзельніка да гэтых спаборніцтваў.
У гэтым выпадку не пазней, чым за 30 хвілін да пачатку ўзнагароджвання, падаецца пісьмовы пратэст з указаннем пунктаў правіл, якія былі парушаны, на імя Галоўнага суддзі.
Пратэсты разглядаюцца Галоўным суддзёй спаборніцтваў і яго намеснікам. Несвоечасова пададзеныя пратэсты не разглядаюцца.
- Фотаздымка, відэаздымка
Пад час правядзення мерапрыемства будзе працаваць фота і відэа аператар.
Фатаздымкі і відэа будуць размешчаны на нашым сайце ў раздзеле МЕДЫЯ.
- Хранаметраж
На спаборніцтвах выкарыстоўваецца сістэма электроннага хронаметражу. Стартавы нумар, які ўдзельнік атрымаў у стартавым пакеце, павінен быць надзейна замацаваны на грудзях. Чып электроннай адзнакі, які прымацаваны да нумара нельга змінаць, гэта можа прывесці да выхаду яго са строю.
- Транспарт
Прыехаць да месца старту можна:
- Асабістым транспартам.
- Сумесна са спадарожнікамі. Шукайце адзін аднаго ў суполцы http://vk.com/elkpath
- Маршрутным таксі з Мінска да прыпынку (http://naminsk.by http://npm.by)
- Аўтобусам «6» Наваполацк-Баравуха 1 (Наваполацк – ВАР).
Таксама прадугледжаны трансфер да арэны спаборніцтваў і назад, пра гэта можна даведацца падрабязней у раздзеле ТРАНСФЕР.
- Дзіцячы садок
У цэнтры спаборніцтваў прадугледжаны дзіцячы садок, узрост дзетак з 3 гадоў.
Калі ваша арганізацыя хоча рэкламаваць сябе на нашым мерапрыемстве, неабходна звярнуцца па тэлефоне +375 33 6791705 ці напісаць нам на электронную пошту elg@list.ru
ДАДЗЕНЫ РЭГЛАМЕНТ З'ЯЎЛЯЕЦЦА АФІЦЫЙНЫМ ЗАПРАШЭННЕМ НА СПАБОРНІЦТВЫ.