Дабрачыннае спартыўна-масавае мерапрыемства «Сусветны забег «Крылы для жыцця»» (крос).
1. Мэты і задачы
Дабрачыннасць;
Прапаганда фізічнай культуры і спорту сярод насельніцтва і прыцягненне да рэгулярных заняткаў спортам;
Умацаванне здароўя і павышэнне фізічнай падрыхтоўкі;
Вызначэнне мацнейшых спартсменаў;
Прыцягненне людзей з абмежаванымі магчымасцямі да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам.
2. Дата і месца правядзення.
Спаборніцтвы адбудуцца 10.05.2026 года ў Лошыцкім парку, г. Мінск
Каардынаты арэны спаборніцтваў: 53.8579, 27.5755
Інфармацыйная падтрымка спаборніцтваў
http://elkpath.by/
@elkpath.by
https://www.wingsforlifeworldrun.com/ru/locations/minsk?eventType=app
3. Арганізатары і галоўная судзейская брыгада
Агульнае кіраўніцтва і арганізацыю спаборніцтваў ажыцяўляе Мінская гарацкая федэрацыя спартыўнага арыентавання Грамадскай спартыўнай арганізацыі «Беларуская федэрацыя арыентавання»
Непасрэдныя падрыхтоўка і правядзенне спаборніцтваў ускладаюцца на ІП Навiчэнка Антон Уладзiмiравiч
Галоўны суддзя: Навічэнка Антон Уладзіміравіч +375 33 6791705
Намеснік гл. суддзі: Вагін Андрэй Уладзіміравіч +375 33 3591702
Галоўны сакратар: Фурс Карына Уладзіміраўна + 375 29 9847318
4. Праграма спаборніцтваў
10.05.2026. Нядзеля.
12:00 — 14:00 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;
13:30 Адкрыццё спаборніцтваў;
14:00 Старт Wings for life;
17:30 Закрыццё мерапрыемства, падвядзенне вынікаў спаборніцтваў.
5. Рэгістрацыя ўдзельнікаў і аплата стартавага ўзносу
Падаць заяўку і аплаціць стартавы ўнёсак можна ў раздзеле КРАМА Ласінай сцежкі
альбо з выкарыстаннем адмысловай аплікацыі https://www.wingsforlifeworldrun.com/ru/locations/minsk?eventType=app
Кожны ўдзельнік пры рэгістрацыі атрымлівае стартавы пакет, у які ўваходзіць:
памятны медаль фінішэра;
стартавы нумар;
спонсарскія падарункі;
анлайн вынікі;
пітная вада на фінішы;
туалет;
першая медычная дапамога.
6. Удзельнікі спаборніцтваў
Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 18 гадоў і асобы, якія не маюць супрацьпаказання да фізічных нагрузак. Удзел непаўналетніх дапускаецца з пісьмовага дазволу бацькоў або афіцыйных прадстаўнікоў. Удзельнікі нясуць персанальную адказнасць за стан свайго здароўя, аб чым пры рэгістрацыі ў дзень старту даюць распіску арганізатарам спаборніцтваў. Удзельнік, які не даў распіску, да ўдзелу ў спаборніцтвах не дапускаецца.
Пры рэгістрацыі ўдзельнік самастойна выбірае, якую дыстанцыю ён пераадолее, зыходзячы са сваіх фізічных магчымасцяў і ўзросту.
Для рэгістрацыі ў цэнтры спаборніцтваў удзельніку неабходна прад’явіць дакумент, што засведчвае асобу (пашпарт, вадзіцельскае пасведчанне, студэнцкі білет, пасведчанне аб нараджэнні, пенсійнае пасведчанне), і ваўчар удзельніка.
Пры рэгістрацыі адзін з бацькоў павінен прад’явіць:
- дакумент, што засведчвае асобу аднаго з бацькоў, і дакумент, што засведчвае асобу дзіцяці;
- распіску пра асабістую адказнасць аднаго з бацькоў за сваё здароўе і распіску пра здароўе дзіцяці (выдаюцца на месцы старту).
7. Умовы правядзення спаборніцтваў
Wings for Life World Run — унікальны сусветны забег, у якім могуць узяць удзел пачаткоўцы, прафесійныя бегуны і ўдзельнікі на калясках. Тут няма фінішнай лініі. Замест яе праз 30 хвілін пасля старту за ўдзельнікамі стартуе віртуальная аўтамабіль-фініш, які пачынае пераслед і, паступова набіраючы хуткасць, даганяе бегуна за бегунам.
Каб далучыцца да забегу, неабходна спампаваць дадатак Wings for Life World Run для Android або iOS і зарэгістравацца. Для ўдзелу ў забегу трэба аплаціць стартовы ўзнос у памеры 35,00 б.р. Пасля завяршэння рэгістрацыі ўдзельнік атрымае персанальны нумар забегу (ліст прыйдзе на электронную пошту), а за некалькі дзён да старту нумар адлюструецца ў дадатку. Удзельнічаць у забегу можна з дапамогай дадатку. 100 % стартовых узносаў пойдзе на даследаванні спіннога мозгу ў дабрачынным фондзе Wings for Life.
Удзельнікам на калясках паводле правілаў забегу неабходна выкарыстоўваць звычайныя крэслы-каляскі, якімі яны карыстаюцца штодзень.
8. Дыстанцыя
Круг працягласцю 4 км будзе праходзіць па пешаходных дарожках Лошыцкага парку. Кожны ўдзельнік сам вырашае, колькі кругоў ён пераадолее.
9. Выдаткі на правядзенне спаборніцтваў
Рэклама мерапрыемства, разметка дыстанцыі, аплата харчавання суддзяў, хранаметражу і офісныя выдаткі фінансуюцца за кошт судзейскай калегіі, спонсарскай дапамогі арганізацый і партнёраў. Бяспеку і медыцынскае забеспячэнне мерапрыемства забяспечвае ЦГБ г. Мінска. Грамадскі парадак і прыборка тэрыторыі падчас правядзення мерапрыемства будуць забяспечаныя суддзямі спаборніцтваў і прадстаўнікамі каманд-удзельніц.
Стартавы ўзнос удзельніка складае 35,00 б.р.
100 % стартовых узносаў пойдуць у дабрачынны фонд Wings for Life на даследаванні спіннога мозгу.
10. Узнагароджанне
Усе ўдзельнікі спаборніцтваў на фінішы атрымліваюць медаль фінішэра.
11. Бяспека
На арэне спаборніцтваў будзе знаходзіцца хуткая медычная дапамога. На дыстанцыі будуць знаходзіцца суддзі. Строга забараняецца зрываць і маскіраваць маркіроўку. У выпадку пагрозы жыццю і здароўю асабіста ўдзельніку або камусьці іншаму, удзельнік абавязаны неадкладна паведаміць аб гэтым суддзі, заставацца на месцы да прыбыцця першай медычнай дапамогі.
Кожны ўдзельнік нясе асабістую адказнасць за праходжанне трасы, дазваляецца выкарыстанне GPS прылад, асабістых картаграфічных матэрыялаў, компаса і іншых сродкаў навігацыі. Загадзя ў раздзеле трасы будзе размешчаны GPS трэк трас, якія пры неабходнасці можна спампаваць. Усім удзельнікам рэкамендуецца мець пры сабе мабільны тэлефон падчас пераадолення дыстанцыі.
12. Фотаздымка, відэаздымка
Пад час правядзення мерапрыемства будзе працаваць фота і відэа аператар.
Фотаздымкі і відэа будуць размешчаны на нашым сайце ў раздзеле МЕДЫЯ.
Пры рэгістрацыі ўдзельнік дае згоду на выкарыстанне яго фотаздымкаў у мэтах праектаў Elkpath.
13. Хранаметраж
У забегу выкарыстоўваецца сістэма хранаметражу з дапамогай мабільнага дадатку Wings for Life World Run. Віртуальны аўтамабіль-фініш стартуе праз 30 хвілін пасля пачатку забегу і паступова набірае хуткасць. Як толькі ён дагоніць удзельніка, прагучыць сігнал, і ў дадатку прыйдзе паведамленне пра фініш. Стартовы нумар, атрыманы ў стартавым пакеце, павінен быць надзейна замацаваны на грудзях.
14. Рэклама
Калі ваша арганізацыя хоча рэкламаваць сябе на нашым мерапрыемстве, неабходна звярнуцца па тэлефоне +375 33 6791705 ці напісаць нам на электронную пошту elg@lіst.ru