(Русский) Ласіная сцежка паўночны вецер
(Русский)
Рэгламент. Паўночны вецер
1 і 2 этапы Кубка Ласінай Сцежкі
Бег па бездарожжы, лыжная гонка «Ласіная сцежка паўночны вецер»
Trail running, Ski race «Elkpath North wind».
1. Мэты і задачы
Прапаганда фізічнай культуры і спорту сярод насельніцтва і прыцягненне да рэгулярных заняткаў спортам;
Умацаванне здароўя і павышэнне фізічнай падрыхтоўкі;
Вызначэнне мацнейшых спартсменаў;
2. Дата і месца правядзення.
Спаборніцтвы адбудуцца 18-19 студзеня 2025 года г. Наваполацк, Баравуха, Вучылішча алімпійскага рэзерву (ВАР)
Каардынаты арэны спаборніцтваў: 55.5928, 28.6153
Інфармацыйная падтрымка спаборніцтваў
http://elkpath.by/
@elkpath.by
3. Арганізатары і галоўная судзейская брыгада
ІП Навiчэнка Антон Уладзiмiравiч
Аддзел спорту і турызму Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта
ГСА «Беларуская федэрацыя арыентавання»
Галоўны суддзя: Навічэнка Антон Уладзіміравіч +375 33 6791705
Намеснік гл. суддзі: Вагін Андрэй Уладзіміравіч +375 33 3591702
Галоўны сакратар: Фурс Карына Уладзіміраўна + 375 29 9847318
4. Праграма спаборніцтваў
18.01.2025. Субота.
25 км (Elite Ski), 10 км (Short Ski), 5 км (Open Ski), 3 км (Youth Ski), 1 км (Kids Ski),
11 км (Elite Night Trail), 6 км (Short Night Trail), 3 км (Youth Night Trail), 1,5 км (Kids Night Trail).
09:30 — 15:00 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;
10:00 Адкрыццё спаборнiцтваў;
10:25 Cтарт Kids Ski;
10:50 Старт Youth Ski;
11:30 Закрыццё трас Kids, Youth Ski;
11:50 Старт Elite Ski;
13:50 Старт Short Ski;
15:00 Старт Open Ski;
16:00 Закрыццё трас Elite Ski, Short Ski, Open Ski.
15:30 — 18:30 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;
17:30 Старт Kids Night Trail, Youth Night Trail;
18:00 Закрыццё трас Kids, Youth Trail;
18:20 Узнагароджванне дзiцячых груп;
18:40 Старт Elite Night Trail, Short Night Trail;
20:40 Узнагароджванне дарослых;
21:40 Закрыццё трас Night Trail.
19.01.2025. Нядзеля.
22 км (Elite Trail), 11 км (Short Trail), 6 км (Open Trail), 3 км (Youth Trail), 1,5 км (Kids Trail) 300 м (Baby Trail).
09:30 — 12:10 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;
10:00 Адкрыццё спаборніцтваў;
10:30 Старт Baby Trail;
10:50 Cтарт Kids Trail, Youth Trail;
11:40 Закрыццё трас Kids, Youth Trail;
11:50 Узнагароджванне дзіцячых груп;
12:10 Старт Elite Trail, Short Trail;
12:20 Старт Open Trail;
15:30 Узнагароджванне дарослых;
16:00 Закрыццё трас Trail;
16:10 Закрыццё спаборніцтваў.
5. Рэгістрацыя ўдзельнікаў і аплата стартавага ўзносу
Падаць заяўку і аплаціць стартавы ўнёсак можна ў раздзеле КРАМА Ласінай сцежкі
Кожны ўдзельнік пры рэгістрацыі атрымлівае стартавы пакет, у які ўваходзіць:
памятны медаль фінішэра;
стартавы нумар з чыпам хронаметражу і шпількамі;
буклет з неабходнай інфармацыяй аб старце;
спонсарскія падарункі;
анлайн вынікі;
пункт харчавання: садавіна, ізатонік, прысмакі;
пітная вада на фінішы;
лазня;
пераапранальні;
туалет;
першая медычная дапамога.
Памеры стартавых унёскаў залежаць ад даты рэгістрацыі. Чым раней, тым танней будзе каштаваць слот.
Апошні дзень падачы заяўкі і аплаты стартавага ўзносу 11.01.2025
Змяненні ў заяўках прымаюцца па 09.01.2025 (замена на іншага ўдзельніка, замена дысцыпліны або групы), кошт змены 10р.
У выпадку няяўкі — аплата за стартавы ўзнос вяртацца не будзе.
Ёсць таксама магчымасць зарэгістравацца ў дзень спаборніцтваў (пры наяўнасці месцаў). Падарункі фінішэра будуць дасланыя па пошце.
6. Удзельнікі спаборніцтваў
Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 18 гадоў і асобы, якія не маюць супрацьпаказання да фізічных нагрузак. Удзельнікі нясуць персанальную адказнасць за стан свайго здароўя, аб чым пры рэгістрацыі ў дзень старту даюць распіску арганізатарам спаборніцтваў. Удзельнік, які не даў распіску, да ўдзелу ў спаборніцтвах не дапускаецца.
Спаборніцтвы праходзяць сярод розных узроставых груп названых у агульнай табліцы (пункт 9).
Групы, мужчыны і жанчыны спаборнічаюць асобна. Удзельнік пры рэгістрацыі на сайце спаборніцтваў асабіста выбірае, у якім заездзе ці забегу ён удзельнічае ў адпаведнасці са сваімі фізічнымі здольнасцямі і ўзростам:
Арганізатары пакідаюць за сабой права вылучэння дадатковых узроставых груп або аб’яднання існуючых.
Для рэгістрацыі ў цэнтры спаборніцтваў удзельніку неабходна прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, правы кіроўцы, студэнцкі білет, пасведчанне аб нараджэнні, пенсіённае пасведчанне).
Бацькі могуць суправаджаць сваіх дзяцей у праходжанні трасы, але не могуць дапамагаць фiзiчна (Цягнуць за руку). Дзяцей узростам да 6 гадоў павінны суправаджаць дарослыя. Пры рэгістрацыі адзін з бацькоў павінен прад’явіць:
Дакумент, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў і дакумент які сведчыць асобу дзіцяці;
Распіску аб персанальнай адказнасці аднаго з бацькоў за стан здароўя дзіцяці (будзе выдавацца на месцы старту).
7. Умовы правядзення спаборніцтваў
Кожнаму ўдзельніку будзе прысвоены нумар з электронным чыпам. Нумар павінен быць замацаваны на грудзях ўдзельніка такім чынам, каб ён быў бачны суддзям на працягу ўсёй дыстанцыі.
Старт і фініш кожнага ўдзельніка будзе фіксавацца электроннай сістэмай хронаметражу, дублявацца на відэакамеру, а так сама фiксавацца ручным хранаметражом. Праходжанне ўдзельнікам дыстанцыі будзе кантралявацца суддзямі.
Час старту і спіс удзельнікаў будуць на сайце спаборніцтваў https://elkpath.by/ а таксама размешчаны на стэндзе інфармацыі ў цэнтры спаборніцтваў.
Пераможцы і прызёры вызначаюцца па найменшым часе, затрачаным на дыстанцыі.
Арганізатары пакідаюць за сабой права змены дыстанцый (кіламетраж, кірунак, набор вышыні і г.д.) пад уплывам знешніх фактараў нават у дзень гонкі. Інфармуючы ўдзельнікаў належным чынам і захоўваючы справядлівасць вынікаў.
8. Харчаванне на дыстанцыі
Нашых спартоўцаў будзе акрыляць Red Bull
На дыстанцыях будуць знаходзіцца пункты харчавання (садавіна, вада, ізатонік, прысмакі), колькасць пунктаў харчавання будзе пазначана на схеме трас.
Уласнае дадатковае харчаванне спартсменаў дазволена размяшчаць толькі ў зоне стацыянарнага пункта харчавання (станцыі харчавання).
Дапамога (у тым ліку харчаванне) ад гледачоў — забаронена. Дапамога ад іншых удзельнікаў спаборніцтва дазволена.
9. Агульная табліца
Кошт перарэгістрацыі слота на іншага спартоўца — 10 рублёў.
Кошт перарэгістрацыі на іншую дыстанцыю — 10 рублёў + розніца кошту слотаў у дзень старту (розніца кошту з таннейшым слотам не вяртаецца).
Стартавыя слоты | Год нараджэння удзельнікаў | Апісанне трасы | па 08.12.2024 | па 27.12.2024 | па 11.01.2025 | У дзень старту | |
18 студзеня | Elite Ski | … – 2007 | 25 км | 55 | 60 | 70 | 85 |
Short Ski | … – 2010 | 10 км | 50 | 55 | 65 | 80 | |
Open Ski | … – 2011 | 5 км | 45 | 50 | 60 | 75 | |
Youth Ski | 2011 – 2014 | 3,0 км (2 круга па 1,5 км) | 30 | 35 | 40 | 50 | |
Kids Ski | 2015 – 2018 | 1,5 км (1 круг) | 30 | 35 | 40 | 50 | |
Elite Night Trail | … – 2007 | 12 км (2 круга па 6 км) | 55 | 60 | 70 | 85 | |
Short Night Trail | … – 2010 | 6 км (1 круг) | 50 | 55 | 65 | 80 | |
Youth Night Trail | 2011 – 2014 | 3,0 км (2 круга па 1,5 км) | 30 | 35 | 40 | 50 | |
Kids Night Trail | 2015 – 2018 | 1,5 км (1 круг) | 30 | 35 | 40 | 50 | |
19 студзеня | Elite Trail | … – 2007 | 22 км (2 кругa па 11 км) | 55 | 60 | 70 | 85 |
Short Trail | … – 2010 | 11 км (1 круг) | 50 | 55 | 65 | 80 | |
Short Trail 35+ | … – 1990 | 11 км (1 круг) | 50 | 55 | 65 | 80 | |
Open Trail | … – 2011 | 6 км (1 круг) | 50 | 55 | 60 | 75 | |
Youth Trail | 2011 – 2014 | 3,0 км (2 круга па 1,5 км) | 30 | 35 | 40 | 50 | |
Kids Trail | 2015 – 2018 | 1,5 км (1 круг) | 30 | 35 | 40 | 50 | |
Baby Trail | 2019 – … | 300 м | 15 | 20 | 25 | 35 |
10. Выдаткі на правядзенне спаборніцтваў
Рэклама мерапрыемства, разметка дыстанцыі, аплата харчавання суддзяў, хранаметраж, канцылярскія выдаткі і прызавы фонд фарміруецца са стартавага ўзносу і спонсарскай дапамогі арганізацый. Наваполацкі выканаўчы камітэт забяспечвае ахову правапарадку, паслугі ЖКГ і медыцынскае забеспячэнне мерапрыемства.
Усе выдаткі па ўдзеле ў спаборніцтвах нясуць самі ўдзельнікі ці камандзіруючыя арганізацыі.
11. Узнагароджанне
Усе ўдзельнікі спаборніцтваў на фінішы атрымліваюць медаль фінішэра.
Elite, Short, Youth, Kids — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі.
Прызамі ад спонсараў;
Open — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі.
Baby — усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца падарункамі на фінішы.
12. Бяспека
На арэне спаборніцтваў будзе знаходзіцца хуткая медычная дапамога. На дыстанцыі будуць знаходзіцца суддзі. Строга забараняецца зрываць і маскіраваць маркіроўку. У выпадку пагрозы жыццю і здароўю асабіста ўдзельніку або камусьці іншаму, удзельнік абавязаны неадкладна паведаміць аб гэтым суддзі, заставацца на месцы да прыбыцця першай медычнай дапамогі.
Кожны ўдзельнік нясе асабістую адказнасць за праходжанне трасы, дазваляецца выкарыстанне GPS прылад, асабістых картаграфічных матэрыялаў, компаса і іншых сродкаў навігацыі. Загадзя ў раздзеле трасы будзе размешчаны GPS трэк трас, якія пры неабходнасці можна спампаваць.
Удзельнікі Night груп павінны быць з ліхтарыкам на працяг ўсяго часу гонкі.
13. Экспа
На арэне спаборніцтваў будзе прадугледжаны гандаль грамадскага харчавання, а таксама будзе прадстаўлена прадукцыя нашых партнёраў.
14. Парадак падачы пратэстаў і іх разгляд
Удзельнік можа апратэставаць вынік спаборніцтваў у выпадку парушэння правілаў спаборніцтваў або судзейскіх памылак, якія прывялі да істотных зменаў у асабістых выніках, а таксама ў выпадку няправільнага допуску ўдзельніка да гэтых спаборніцтваў.
У гэтым выпадку не пазней, чым за 30 хвілін да пачатку ўзнагароджвання, падаецца пісьмовы пратэст з указаннем пунктаў правіл, якія былі парушаны, на імя Галоўнага суддзі.
Пратэсты разглядаюцца Галоўным суддзёй спаборніцтваў і яго намеснікам. Несвоечасова пададзеныя пратэсты не разглядаюцца.
15. Фотаздымка, відэаздымка
Пад час правядзення мерапрыемства будзе працаваць фота і відэа аператар.
Фотаздымкі і відэа будуць размешчаны на нашым сайце ў раздзеле МЕДЫЯ.
Пры рэгістрацыі ўдзельнік дае згоду на выкарыстанне яго фотаздымкаў у мэтах праектаў Elkpath.
16. Хранаметраж
На спаборніцтвах выкарыстоўваецца сістэма электроннага хронаметражу. Стартавы нумар, які ўдзельнік атрымаў у стартавым пакеце, павінен быць надзейна замацаваны на грудзях. Чып электроннай адзнакі, які прымацаваны да нумара нельга змінаць, гэта можа прывесці да выхаду яго са строю.
17. Гасцініца ВАР, намётавы лагер
У цэнтры спаборніцтваў ёсць магчымасць замовіць начлег у Вучылішчы алімпійскага рэзерву.
1 — 9-ці месны
1 — 6-ці месны
1 — 4-х месны
2 — 3-х месны
2 — 2-х месны
Таксама можна усталяваць свае намёты ў кэмпінгу.
Падрабязнасці: +375 214 515764 Таццяна Міхайлаўна.
18. Дзіцячы садок
У цэнтры спаборніцтваў прадугледжаны дзіцячы садок, узрост дзетак з 3 гадоў.
Час працы дзіцячага садка:
18.01.2025 з 10.00 па 20.00
19.01.2025 з 10.00 па 16.00
19. Транспарт
Прыехаць да месца старту можна:
Асабістым транспартам;
Сумесна са спадарожнікамі. Шукайце адзін аднаго ў суполцы @elkpath telegram;
Аўтобусам «6» Наваполацк-Баравуха 1 (Наваполацк – ВАР).
20. Рэклама
Калі ваша арганізацыя хоча рэкламаваць сябе на нашым мерапрыемстве, неабходна звярнуцца па тэлефоне +375 33 6791705 ці напісаць нам на электронную пошту elg@lіst.ru
ДАДЗЕНЫ РЭГЛАМЕНТ З’ЯЎЛЯЕЦЦА АФІЦЫЙНЫМ ЗАПРАШЭННЕМ НА СПАБОРНІЦТВЫ.